wd wp Пошук:

Стратыграфія

пласты ў Сальта (Аргенціна)

Стратыгра́фія (лац.: stratum «слой» + грэч.: graphō «пішу») — раздзел гістарычнай геалогіі, які вывучае паслядоўнасць фарміравання горных парод, іх першасныя прасторавыя ўзаемаадносіны і геалагічны ўзрост.

Стратыграфія цесна звязаная з палеанталогіяй і геахраналогіяй. У задачу канкрэтных стратыграфічных даследаванняў уваходзіць стратыграфічнае расчляненне геалагічных разрэзаў і вылучэнне стратыграфічных падраздзяленняў (гл.далей: стратыграфічная шкала) для асобных участкаў зямной кары (стварэнне лакальных (мясцовых) і рэгіянальных стратыграфічных схем), правядзенне іх міжрэгіянальных карэляцый.

Для земляў Беларусі распрацаваныя і створаныя рэгіянальныя стратыграфічныя схемы платформавага чахла і крышталічнага фундамента.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гістарычная геалогія
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum