wd wp Пошук:

Джэйн Гудал

Дама Валеры Джэйн Морыс Гудал (англ.: Dame Valerie Jane Morris Goodall; нар. 3 красавіка 1934 г., Лондан) — пасол міру ААН, прыматолаг, этолаг і антраполаг з Вялікабрытаніі. Дама-Камандор ордэна Брытанскай імперыі.

Яна шырока вядомая дзякуючы свайму больш чым 45-гадоваму вывучэнню сацыяльнага жыцця шымпанзэ ў Нацыянальным парку Гомбе-Стрым у Танзаніі і як заснавальніца міжнароднага Інстытута Джэйн Гудал.

Біяграфія

Джэйн Гудалл нарадзілася ў Лондане ў 1934 годзе. Калі яна была яшчэ дзіцем, бацька падарыў ёй цацачнага шымпанзэ. Цацка разбудзіла ў ёй цікавасць да шымпанзэ, і гэтая малпачка да гэтага часу неразлучная з ёй. Пасля разводу бацькоў 12-гадовая Джэйн пераехала з маці ў Борнмут.

Па заканчэнні школы яна наведвала курсы сакратароў, працавала афіцыянткай, але ў 1957 годзе па запрашэнні былога аднакласніка вырашыла рэалізаваць сваю даўнюю мару наведаць Афрыку і адправілася працаваць у Кенію. У Кенійскім нацыянальным музеі яна знайшла месца асістэнта і сакратара дырэктара музея, вядомага антраполага Луіса Лікі. Неўзабаве ён запрасіў яе суправаджаць яго і яго жонку Мэры Лікі на раскопкі ў цясніну Алдувай ва ўсходняй Афрыцы. Лікі таксама папрасіў яе заняцца вывучэннем шымпанзэ ў Нацыянальным парку Гомбе-Стрым у Танзаніі, ён спадзяваўся, што на падставе дадзеных гэтых назіранняў стане магчымым зрабіць высновы аб жыцці першабытных людзей. Джэйн прыбыла ў Танзанію разам з маці ў ліпені 1960 года і занялася актыўнай даследчай працай.

Хоць Джэйн не вучылася ва ўніверсітэце і не мела нават ступені бакалаўра, тым не менш, дзякуючы яе незвычайна значным даследаванням і спецыяльна атрыманаму дазволу яна была дапушчаная да суіскання доктарскай ступені па эталогіі ў каледжы Дарвіна ў Кембрыджскім універсітэце ў 1962 годзе і паспяхова абараніла доктарскую дысертацыю ў 1964 годзе. Разам з Даян Фос, вядомай сваім жыццём сярод гарыл, і Біруце Галдзікас, якая вывучала арангутанаў, яна з’яўляецца адной з трох даследчыц, якія распачалі ў пачатку 60-х гадоў працяглыя даследаванні чалавекападобных малпаў. У навуковым свеце іх таксама называюць «анёламі Лікі».

Многімі ведамі аб шымпанзэ свет абавязаны Джэйн Гудал. Яна першай высвятліла, што шымпанзэ выкарыстоўваюць прымітыўныя прылады: галіны, якімі яны дастаюць тэрмітаў з тэрмітнікаў і мёд з дуплаў, і камяні, якія яны выкарыстоўваюць замест малатка і кавадла, каб разбіваць арэхі. У сваіх назіраннях за шымпанзэ Джэйн прывяла першыя дакументаваныя прыклады таго, што дзікая жывёла не проста выкарыстоўвае прадмет у якасці прылады, але сапраўды змяняе яго ў адпаведнасці са сваімі патрэбамі, дэманструючы тым самым зародкі вырабу прыладаў. Хоць многія жывёлы карыстаюцца прыладамі, толькі чалавекападобныя малпы вырабляюць іх, і гэтая асаблівасць лічыцца асноўным адрозненнем чалавекападобных малпаў ад іншых жывёл.

У далейшым яна заўважыла, што шымпанзэ таксама ўжываюць у ежу мяса іншых жывёл, сумесна ходзяць на паляванне, а таксама вядуць паміж сабой войны. Складанымі апынуліся і грамадскія адносіны ў малпаў.

Гудал была першай даследчыцай, якая давала доследным жывёлам імёны замест нумароў. У навуковых колах гэтая практыка асуджалася, так як лічылася, што эмацыйны фактар вядзе да страты аб’ектыўнасці даследавання. Тым не менш, прыкладу Джэйн рушылі ўслед многія навукоўцы. Сярод шымпанзэ Джэйн можна назваць Дэвіда, першага, што наблізіўся да яе; Галіяфа, сябра Дэвіда, былога важака зграі; Майка, важака зграі; старую «цётку» Джыджы; пажылога Містэра Макгрэгара і матулю Фло з яе дзецьмі.

У 1977 годзе Гудал заснавала Інстытут Джэйн Гудал (Jane Goodall Institute, JGI), для падтрымкі запаведніка Гомбе. Інстытут мае 19 аддзяленняў па ўсім свеце. Гудал з’яўляецца абаронцам шымпанзэ і месцаў іх пражывання па ўсім свеце, падарожнічаючы па 300 дзён у годзе. Інстытут Джэйн Гудал шырока вядомы ў свеце дзякуючы распрацоўцы наватарскіх праграм, накіраваных на забеспячэнне аховы прыродных багаццяў і развіцця Афрыкі. Гудал працягвае аказваць дапамогу ААН у прыцягненні ўвагі да пытанняў экалогіі, напрыклад, у рамках сваёй працы над праектам ЮНЭП/ЮНЕСКА па забеспячэнні выжывання чалавекападобных прыматаў. Праект спрыяе каардынацыі міжнародных намаганняў у інтарэсах выратавання гэтага віду прыматаў, які знаходзіцца на грані поўнага знікнення.

Гудал таксама з’яўляецца членам праўлення самага буйнога запаведніка шымпанзэ па-за Афрыкай, размешчанага ў Фларыдзе, а таксама былым прэзідэнтам арганізацыі «Абаронцы правоў жывёл» (Advocates for Animals), размешчанай у Эдынбургу, Шатландыя, і якая пратэстуе супраць выкарыстання жывёл у медыцынскіх досведах, заапарках, спорце і жывёлагадоўлі.

У 1991 годзе Гудал заснавала дзіцячую арганізацыю «Roots & Shoots», якая працуе цяпер у 100 краінах свету. Гэтая міжнародная дзіцячая праграма займаецца рэалізацыяй праектаў па аказанні дапамогі людзям і жывёлам і ахове навакольнага асяроддзя.

У красавіку 2002 года генеральны сакратар ААН Кофі Анан прызначыў Гудал паслом міру ААН.

У маі 2008 года яна звярнулася ў Нобелеўскі камітэт з ініцыятывай па ўстанове Нобелеўскай прэміі за альтэрнатыўныя метады ў досведах над жывёламі.

7 ліпеня 2007 года Гудал прадстаўляла міжнародны фестываль «Live Earth».

Узнагароды

За сваю грамадскую працу па абароне жывёл і ахове навакольнага асяроддзя Джэйн удастоена многіх узнагарод. У ліку іх:

Асабістае жыццё

Гудал двойчы была замужам. 28 сакавіка 1964 года яна выйшла замуж за галандскага фатографа-анімаліста арыстакратычнага паходжання, барона Гуга ван Лавіка, стаўшы баранэсай Джэйн ван Лавік-Гудал. У 1968 Гудал дапамагала мужу ў яго працы ў Нацыянальным парку Серэнгеці ў Танзаніі, дзе ён здымаў драпежнікаў. Вынікам гэтых даследаванняў стала кніга «Нявінныя забойцы». Ад гэтага шлюбу ў яе ёсць сын. У 1974 годзе муж і жонка развяліся.

У 1975 годзе Джэйн паўторна выйшла замуж за дырэктара нацыянальных паркаў і члена парламента Танзаніі. У 1980 годзе ён памёр.

Джэйн і яе малодшая сястра Джудзі пакутуюць прозапагнозіяй — няздольнасцю пазнаваць твары людзей.

Джэйн — вегетарыянка з маральных меркаванняў, а таксама па прычынах клопату аб навакольным асяроддзі і аб сваім здароўі[9].

Кнігі

Дзіцячыя кнігі

Фільмы

Джэйн Гудал у СМІ

Гл. таксама

Зноскі

  1. Jane Goodall // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jane Goodall // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119004453 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  5. http://www.janegoodall.org/janes-story
  6. Peterson D. Jane Goodall: The Woman Who Redefined ManHoughton Mifflin Harcourt, 2014. — С. 261. — ISBN 978-0-547-52579-2
  7. NNDB — 2002.
  8. http://www.washacadsci.org/awards-and-events/awards/awards-history/
  9. Harvest for hope: a guide to mindful eating
  10. Архівавана 6 сакавіка 2016. Архівавана 6 сакавіка 2016. Архівавана 6 сакавіка 2016. Архівавана 6 сакавіка 2016. Архівавана 6 сакавіка 2016. Джейн ждет Тарзана (англ.) (англ.) Архівавана 6 сакавіка 2016.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Этолагі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Прыматолагі
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Заолагі ЗША
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1934 годзе
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Таронцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Кіёта
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Хайфскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дамы-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі