wd wp Пошук:

Мэры Лікі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лікі.

Мэры (Мары) Дуглас Лікі (англ.: Leakey, Mary Douglas) (6 лютага 1913, Лондан — 9 снежня 1996, Найробі) — брытанскі і кенійскі антраполаг і археолаг, жонка і паплечнік Луіса Лікі.

Біяграфія

Прамы нашчадак першага брытанскага спецыяліста па антрапалогіі ў сферы дагістарычнай эпохі Джона Фрыра (1740—1807), нарадзілася 6 лютага 1913 г. у Лондане. Атрымала неафіцыйную падрыхтоўку археолага, прымала ўдзел у раскопках. У 1933 г. у Лондане сустрэла свайго будучага мужа, і разам з ім пачала пошук рэшткаў продкаў сучаснага чалавека ў Афрыцы. У 1959 годзе выявіла у алдувайскай цясніне рэшткі зінджантрапа, пасля рэкласіфікаванага як чэрап Paranthropus boisei.

Іншай важнай знаходкай Лікі стала сківіца з Лаэтолі — мясцовасці, размешчанай у 40 км ад цясніны Алдувай, асобіна, якой належала костка, была названая аўстралапітэкам афарскім (Australopithecus afarensis). У 1976—1978 ў Лаэтолі былі знойдзеныя зацвярдзелыя адбіткі ступняў трох гамінідаў, якія пакінулі сляды ў мяккім вулканічным попеле больш за 3,65 млн гадоў таму, што стала найстаражытным сведчаннем прамахаджэння.

У 1970 годзе для магчымасці азнаямлення грамадскасці з адкрыццямі, зробленымі ёю ў Алдувайскай цясніне, Мэры Лікі адкрыла музей, экспазіцыю якога потым дапоўніла знаходкамі з Лаэтолі[5].

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Mary Douglas Leakey // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119313812 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  4. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 18 ліпеня 2018.
  5. Olduvai Museum in Tanzania (англ.) . The Getty Conservation Institute. Праверана 15 сакавіка 2014.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Антраполагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палеаантраполагі
Катэгорыя·Памерлі 9 снежня
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Археолагі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Археолагі Кеніі
Катэгорыя·Антраполагі Кеніі
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Памерлі ў Найробі
Катэгорыя·Члены Брытанскай акадэміі
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Асобы