wd wp Пошук:

Плейстацэн

Плейстацэ́н (англ.: Pleistocene, ад стар.-грэч.: πλεῖστος — самы шматлікі і καινός — новы, сучасны) — эпоха чацвярцічнага перыяду, якая пачалася 2,588 мільёна гадоў назад і скончылася 11,7 тысяч гадоў назад[1].

Плейстацэнавая эпоха змяніла пліяцэнавую і змянілася галацэнавай.

Аўтар тэрміна — шатландскі геолаг і археолаг Чарлз Лаель, які прапанаваў падзяліць трацічны перыяд на чатыры геалагічных эпохі (уключаючы Старажытны і Новы пліяцэн) у першым томе яго кнігі «Асновы геалогіі» (1830). У 1839 годзе ён прапанаваў выкарыстоўваць тэрмін «Плейстацэн» для Новага пліяцэну.

Для Еўразіі і Паўночнай Амерыкі плейстацэн быў характэрны разнастайным жывёльным светам, у які ўваходзілі маманты, шарсцістыя насарогі, пячорныя львы, бізоны, які, гіганцкія алені, дзікія коні, вярблюды, мядзведзі (як сучасныя, так і вымерлыя), гіганцкія гепарды, гіены, страусы, шматлікія антылопы. У познім плейстацэне большая частка мегафаўны вымерла. У Аўстраліі зніклі сумчатыя львы і дыпратодоны — самыя буйныя (памерам з насарога) сумчатыя, якія калі-небудзь існавалі на Зямлі. Мяркуецца, што выміранне выклікалі першабытныя паляўнічыя ў канцы апошняга ледавіковага перыяду, або выміранне адбылося ў выніку змянення клімату ці камбінацыі гэтых фактараў.

У наш час у Расіі і ЗША вядуцца працы па аднаўленні плейстацэнавай мегафаўны.

Жыццё ў плейстацэне

Рэканструкцыя маманта ў поўны памер

Напачатку плейстацэну на Зямлі наступіў працяглы ледавіковы перыяд. На працягу 2 млн гадоў на планеце шматкроць чаргаваліся вельмі халодныя і адносна цёплыя адрэзкі часу. У халодныя прамежкі, якія працягваліся прыкладна 40 тысяч гадоў, кантыненты падвяргаліся нашэсцю ледавікоў. У прамежках з цяплейшым кліматам (міжледнікоўях) ільды адыходзілі, і ўзровень вады ў морах падымаўся.

У шматлікіх жывёльных халодных рэгіёнаў планеты (напрыклад, у маманта і шарсцістага насарога) з’явілася густое шэрснае покрыва і тоўсты слой падскурнага тлушчу[2][3]. На раўнінах пасвіліся статкі аленяў і канёў, на якіх палявалі пячорныя львы і іншыя драпежнікі. А прыблізна 180 тысяч гадоў назад на іх пачалі паляваць і людзі — спачатку неандэрталец, а затым і чалавек разумны[4].

Аднак многія буйныя жывёлы не змаглі прыстасавацца да рэзкіх ваганняў клімату і вымерлі. Каля 10 тысяч гадоў назад ледавіковы перыяд скончыўся, і клімат на Зямлі стаў цяплейшым і больш вільготным. Гэта спрыяла хуткаму павелічэнню колькасці чалавечай папуляцыі і рассяленню людзей па ўсім зямным шары. Яны навучыліся разворваць зямлю і вырошчваць культурныя расліны. Маленькія, спачатку сельскагаспадарчыя, абшчыны разрасліся, з’явіліся гарады, а ўсяго праз некалькі тысячагоддзяў чалавецтва ператварылася ў сусветнае грамадства, якое выкарыстоўвае ўсе дасягненні высокіх тэхналогій. Затое шматлікія віды жывёл, з якімі людзі спакон веку дзялілі планету, апынуліся на грані знікнення. Вось чаму навуковыя ўсе часцей гавораць пра тое, што чалавек стаў прычынай новага масавага вымірання відаў на Зямлі.

Палеагеаграфічныя рэканструкцыі
Позні плейстацэн,
50 тыс. гадоў назад

Гл. таксама

Зноскі

  1. International Chronostratigraphic Chart(англ.) . International Commission on Stratigraphy (1 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2013. Праверана 23 верасня 2013.
  2. Мамонт // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907., (гл. фіг. 1).
  3. Вымерлыя жывёлы//Заалагічны музей Заалагічнага інстытута РАН
  4. Зуб неандертальца помог сделать открытия о распространении этого вида

Літаратура

М
е
з
а
з
о
й
К а й н а з о й ( 65,5 млн. гадоў назад — цяперашні час )
Палеаген ( 65,5 — 23,03 ) Неаген ( 23,03 — 2,588 ) Чацвярцічны ( 2,588 — )
Палеацэн
( 65,5 — 55,8 )
Эацэн
( 55,8 — 33,9 )
Алігацэн
( 33,9 — 23,03 )
Міяцэн
( 23,03 — 5,332 )
Пліяцэн
( 5,332 — 2,588 )
Плейстацэн
( 2,588 — 12 тыс. )
Галацэн
( 12 тыс. — )
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Плейстацэн