wd wp Пошук:

Нацыянальная бібліятэка Францыі

Нацыянальная бібліятэка (фр. Bibliothèque Nationale або BNF) — самы багаты збор франкамоўнай літаратуры ў свеце і самая буйная бібліятэка ў Францыі. Адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Гістарычна размяшчалася ў Парыжы на ру Рышэльё (адразу за Пале-Раяль) у ансамблі будынкаў XVII стагоддзя, пабудаваных па праекце Мансара для кардынала Мазарыні і пашыраных пасля 1854. Цяпер гэты ансамбль захоўвае толькі малую, але самую каштоўную частку дзяржаўнай бібліятэкі - Кабінет медалёў і манускрыпты. Асноўнае бібліятэчнае сховішча пабудавана ў 13-й акрузе, гэта чатыры вышынныя вежы на левым беразе Сены, узведзеныя ў форме разгорнутых кніг; сховішча носіць імя Франсуа Мітэрана. У БНФ працуюць 2700 чал., з іх 2500 чал. — поўны дзень.

Спіс будынкаў, якія належаць НБФ, у Парыжы і правінцыі:

Кароткая гісторыя

Нацыянальная бібліятэка Францыі — адна з самых старых у Еўропе. Каралеўская бібліятэка існавала ў Луўры яшчэ пры Карле V (кіраваў у 1364—1380 гг.) і налічвала 1200 рукапісаў. З часам ад гэтага збору амаль нічога не засталося, таму Людовік XI быў прымушаны пачынаць стварэнне палацавага кнігасховішча ад самага пачатку. Францыск I загадаў дастаўляць у бібліятэку па асобніку кожнай кнігі, які друкаваўся ў Францыі, а ў 1544 г. вывез увесь збор з Луўра ў Фантэнбло.

У XVII стагоддзі бібліятэка вярнулася ў Парыж, а ў 1622 г. быў выдадзены першы яе каталог. Людовік XIV зрабіў бібліятэку публічнай, адкрыўшы яе для свабоднага наведвання. Сваю цяперашнюю назву бібліятэка атрымала па рашэнню Канвента ў часы Вялікай Французскай рэвалюцыі. У XIX стагоддзі намаганнямі Леапольда-Віктора Дэліля быў значна пашыраны аддзел рукапісаў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. https://www.bnf.fr/fr/histoire-de-la-bibliotheque-nationale-de-france
  2. BnF - ABC of the collections: N for Numerous(англ.)  (8 красавіка 2010). Праверана 15 ліпеня 2010.
  3. BnF - La BnF en chiffres - Collections(фр.)  (3 лістапада 2008). Праверана 14 ліпеня 2010.
  4. BnF - La BnF en chiffres - Publics(фр.)  (14 кастрычніка 2009). Праверана 14 ліпеня 2010.
  5. BnF - La BnF en chiffres - Budget(фр.)  (14 кастрычніка 2009). Праверана 14 ліпеня 2010.
  6. https://www.legifrance.gouv.fr/jorf/id/JORFTEXT000044290109 Праверана 2021.
  7. BnF - La BnF en chiffres - Personnels(фр.)  (31 кастрычніка 2006). Праверана 14 ліпеня 2010.
Тэмы гэтай старонкі (11):
II акруга Парыжа
XIII акруга Парыжа
Нацыянальныя бібліятэкі
Бібліятэкі Францыі
IV акруга Парыжа
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Культура Францыі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
IX акруга Парыжа
Бібліятэкі паводле алфавіта