wd wp Пошук:

Міжнародны астранамічны саюз

Міжнародны астранамічны саюз (IAU, International Astronomical Union) — міжнародная арганізацыя, якая аб’ядноўвае прафесійных[1] астраномаў з усяго свету. Заснавана ў 1919. Задачамі арганізацыі з’яўляюцца папулярызацыя і падтрымка астранамічнай навукі ва ўсіх яе аспектах праз міжнароднае супрацоўніцтва. Апроч гэтага, Саюз з’яўляецца міжнародна прызнанай арганізацыяй, якая надае азначэнні нябесным целам і дэталям іх паверхняў. У Саюзе 8858 членаў (з іх 62 нацыянальнага статусу[2]) з 85 краін свету.[3] Саюз падтрымлівае сяброўскія зносіны з астранамічнымі арганізацыямі аматараў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Наяўнасць навуковай ступені, актыўнасць ў астранамічных даследваннях і адукацыі.
  2. Краіны з высокім узроўнем развіцця прафесійнай астраноміі.
  3. Дадзеныя на жнівень 2006.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Астранамічныя інстытуты і ўстановы
Катэгорыя·Міжнародныя навуковыя арганізацыі