wd wp Пошук:

Гарыла

Гары́ла (Gorilla) — род малпаў, які ўключае ў сабе самых вялікіх прадстаўнікоў атрада прыматаў. Упершыню апісаны на прыкладзе заходняй гарылы 1847 годзе амерыканскім місіянерам Т.Саважам en:Thomas S. Savage. Паводле апошніх даследаванняў (Primate Taxonomy, Colin Groves, 2001. — ISBN 1-56098-872-X) род гарыл ўключае два віды з двума падвідамі кожны[1]:

Пашырана ў заходняй і цэнтральнай Афрыкі. Жыве ў густых трапічных або горных лясах невялікімі статкамі (па 5-30 асобін), важакамі з’яўляюцца магутныя самцы. Усходняя горная гарыла ахоўваецца ў 7 нацыянальных парках, занесена ў Чырвоную кнігу МСАП.

Самка гарылы з дзіцянём

Самая буйная малпа. Рост дарослых самцоў да 2 метраў, шырыня плячэй каля 1 м, размах рук да 2,6 м, абхват грудзей да 1,5 м, маса да 300 кг, самкі ўдвая меншыя. Склад масіўны, вельмі развіта мускулатура, валодаюць вялікай сілай. Валасы і скура чорныя, з узростам у самцоў на спіне з’яўляецца серабрыстая паласа. Галава вялікая; аб’ём мозга да 750 см³, па будове блізкі да мозга чалавека. Расліннаедныя. Будуюць гнёзды на зямлі або на дрэвах. Нараджаюць 1 дзіця раз у 3-5 гадоў. Пераносяць няволю і размнажаюцца.

Літаратура

Гл. таксама

Зноскі

  1. Полная иллюстрированная энциклопедия. «Млекопитающие». Кн. 1, с.415
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гамініды
Катэгорыя·Чалавекападобныя малпы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта