wd wp Пошук:

Парантрап Бойса

Парантрап Бойса (Paranthropus boisei), перш таксама зінджантрап (Zinjanthropus boisei) — самы масіўны від парантрапаў, знойдзены ў 1959 годзе мужам і жонкай Лікі ва ўсходнеафрыканскіх цяснінах Олдувай, Каабі-Фора, Лакалеі і шэрагу іншых. Яны датаваныя ад 2,5 да 1 млн гадоў таму. Да 1972 года лічыцца «несумнеўным аўстралапітэкам».

Від апісаны Мэры Лікі ў 1959 годзе па чэрапе, выяўленаму ў пластах олдувайскай культуры. Найбольш масіўны з усіх аўстралапітэкаў: характэрныя велізарныя маляры, цяжкія сківіцы, якія, аднак, не выступаюць наперад, вялікія касцяныя грабяні, якія служылі для прымацавання жавальных мышцаў. Рост — 1,2-1,6 м, вага — ад 40 да 90 кг. Парантрапы Бойса былі цалкам прамаходзячымі. Аб’ём мозга 400—500 см ³ (у сучаснага чалавека ў сярэднім 1350).

Важна, што разам з парантрапам Бойса была знойдзена арэхавая шкарлупіна, з чаго ў сукупнасці з магутнымі зубамі / сківіцамі быў зроблены вывад аб расліннай спецыялізацыі гэтага віду. Таксама побач былі знойдзеныя прымітыўныя каменныя прылады (абабітая галька). Спачатку Луіс Лікі лічыў (памылкова), што зінджантрап пачаў выкарыстоўваць каменныя прылады першым з усіх жывёл у гісторыі, і кансіліум вучоных з неахвотай прызнаў, што Парантрап Бойса з’яўляецца адным з «адсутнічаючых звёнаў», бо пры ўсім прымітывізме ўмеў вырабляць каменныя прылады, але ўжо праз некалькі месяцаў у 1960 годзе Лікі аднавіў праўду, вярнуўся і адкапаў на тым жа месцы і Homo habilis — сапраўднага ўладальніка тых каменных прадметаў, а Парантрап Бойса быў моцна паніжаны ў рангу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Таксоны жывёл, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Вымерлыя прыматы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гамініды
Катэгорыя·Фаўна плейстацэну
Катэгорыя·Антрапагенез
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1959 годзе
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Продкі чалавека
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI