Мікалай Кірылавіч Вахонін (нар. 1952) — беларускі вучоны ў галіне сістэмнага аналізу, мадэлявання і прыняцця рашэнняў у вялікіх прыродна-тэхнічных сістэмах — меліяраваных сельскагаспадарчых аб’ектах.
Аляксандр Уладзіміравіч Кільчэўскі (нар. 1955) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі, селекцыі і біятэхналогіі раслін. Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Беларусі (1996), акадэмік НАН Беларусі (2017), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2003), доктар біялагічных навук (1994), прафесар (1995), акадэмік Міжнароднай Акадэміі інфарматызацыі, член Еўрапейскага таварыства генетыкаў і селекцыянераў.
Ігнат Іванавіч Півуноўскі (нар. 1930) — беларускі вучоны ў галіне механізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1992), прафесар (1998).
Леў Эмануілавіч Разгон (1908—1999) — рускі пісьменнік, крытык, праваабаронца. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя А.Дз. Сахарава «За грамадзянскую мужнасць пісьменніка».