wd wp Пошук:

Васіль Мікітавіч Лубяка

Васіль Мікітавіч Лубя́ка (нар. 26 красавіка 1891, Горкі Магілёўская губерня — 16 чэрвеня 1950, Мінск) — беларускі вучоны, эканаміст, доктар сельскагаспадарчых навук (1931), прафесар (1929), заслужаны дзеяч навукі БССР (1944), акадэмік АН БССР (1931).

Біяграфія

З 1919 па 1925 год працаваў рабочым у Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце, ў 1919 годзе абіраўся намеснікам сакратара па стварэнні сельскагаспадарчага інстытута.

Вучыўся на рабфаку ў Горках, затым паступіў у Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію, якую скончыў у 1925 годзе. У акадэміі займаўся ў аспірантуры і працаваў на кафедры арганізацыі сацыялістычных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У 1929—1930 гадах — дэкан эканамічнага факультэта гэтай акадэміі, загадчык кафедры арганізацыі сацыялістычных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

У 1929 годзе апублікаваў манаграфію аб кіруючых асновах складання арганізацыйных планаў саўгасаў. Манаграфія падвергнулася неабгрунтаванай крытыцы, а В. Лубяку назвалі паслядоўнікам А. В. Чаянава, расстралянага ў 1937 годзе. У часопісе «Социалистическая реконструкция сельского хозяйства» (№ 9-10, 1930) яе прызналі палітычна шкоднай. Аднак, у 1931 годзе В. М. Лубяку ўдалося абараніць доктарскую дысертацыю, і ў гэтым жа годзе ён быў абраны акадэмікам АН БССР. У 1944 годзе ўдастоены звання заслужанага дзеяча навукі БССР. З 1940 па 1946 год — дырэктар Інстытута эканомікі АН БССР. Памёр 16 чэрвеня 1950 года.

Уклад у навуку

Аўтар больш за 50 навуковых прац па пытаннях арганізацыі і планавання сельскагаспадарчай вытворчасці, развіцця сыравіннай і энергетычнай базы Беларусі. Даследаваў новыя для свайго часу формы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў: калгасаў, саўгасаў, машына-трактарных станцый, распрацоўваў методыкі складання арганізацыйна-гаспадарчых планаў, арганізацыі ўнутрыгаспадарчага планавання, форм і сістэм аплаты працы ў сельскай гаспадарцы. Лічыў, што акрамя калгасаў і саўгасаў могуць існаваць і асабістыя гаспадаркі.

Пад яго кіраўніцтвам у 1944—1946 гг. былі сабраны матэрыялы пра становішча сельскай гаспадаркі Гомельскай, Палескай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей пасля Вялікай Айчыннай вайны. Займаўся рашэннем праблем пасляваеннага аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі Беларусі, пытаннямі севазваротаў і пашырэння пасеваў пшаніцы ў рэспубліцы.

В. М. Лубяка адным з першых у СССР распрацаваў лекцыйны курс арганізацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, які быў уведзены ва ўсіх сельскагаспадарчых ВНУ краіны.

Прызнанне

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Эканамісты СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі 16 чэрвеня
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Выпускнікі РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак