wd wp Пошук:

Пётр Самсонавіч Касовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Касовіч. Пётр Самсонавіч Касовіч (28 верасня 1862, Горкі, Магілёўская вобласць26 жніўня 1915) — расійскі аграхімік, глебазнавец і фізіёлаг раслін, сапраўдны стацкі саветнік, прафесар, старшыня Таварыства дапамогі бедным вучням Імператарскага ляснога інстытута.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1887) і Пятроўскую земляробчую і лясную акадэмію (1889). У 1891—1894 гг. працаваў у Маскоўскім універсітэце, з 1902 г. прафесар кафедры глебазнаўства Пецярбургскага ляснога інстытута. З 1895 г. узначальваў Бюро па земляробству і глебазнаўству навуковага камітэта Міністэрства земляробства. У 1897 г. арганізаваў сельскагаспадарчую хімічную лабараторыю для вывучэння аграхімічных уласцівасцей глеб Расіі. У 1900 г. заснаваў “Журнал опытной агрономии” і дзесяць год рэдагаваў яго, зрабіўшы трыбунай агранамічнай навукі. У 1905—1907 гг і ў 1909—1911 гг. выконваў абавязкі абранага дырэктара Імператарскага ляснога інстытута. Ставіў палявыя вопыты па вывучэнні вапнавання глеб. Даказаў, што свабодны азот бабовыя расліны засвойваюць толькі праз карані, на якіх ёсць спецыяльныя клубеньчыкі (1889—1891); вызначыў растваральную ролю фізіялагічна кіслых аміячных угнаенняў, якія ўносяцца разам з фасфарытам. Першым у Расіі даследаваў кругаварот серы і хлору ў прыродзе (1913).

Асноўныя публікацыі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1862 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Памерлі ў 1915 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 26 жніўня
Катэгорыя·Глебазнаўцы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені