wd wp Пошук:

Яўген Іванавіч Бычкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бычкоў.

Уладзімір Іванавіч Бычкоў (1858, г. Горкі, Магілёўская губерня — ?[1]) — расійскі рэвалюцыянер, брат рэвалюцыянераў Аляксандра і Уладзіміра Бычковых[1][2].

Біяграфія

З дваран. Бацька — інжынер-тэхнолаг, дырэктар цукровага завода, затым акцызны чыноўнік. Нарадзіўся ў 1861 годзе ў Горках Магілёўскай губерні, дзе ў той час яго бацька служыў лабарантам Земляробчага Горыгорацкага інстытута[3].

Паступіў у Кіеўскае пяхотнае вучылішча, пасля заканчэння якога служыў у пачатку 1880-х г.г. прапаршчыкам ў 48-м рэзервовым батальёне ў Кіеве[2].

У Кіеве разам з І. Лявінскім, Баранавай і Ціхановічам[2] арганізоўваў ваенныя гурткі нарадавольцаў.

Арыштаваны 30 сакавіка 1881 года[2] (паводле іншых звестак 11 кастрычніка 1881[1]) з братамі і высланы з Кіева ў г. Балту (Падольскай губерні), адкуль звязаўся з М. Ашанбрэнерам(руск.) бел.. Пазней вярнуўся ў Кіеў, дзе 6 студзеня 1884 г. зноў арыштаваны і прыцягнуты да дазнання па справе аб забойстве Судзейкіна(руск.) бел.. Вызвалены 16 мая 1884 года з турмы і падпарадкаваны асобаму нагляду ў Кіеве[2].

Звольнены ў запас арміі вышэйшым загадам ад 31 студзеня 1884 г. у чыне прапаршчыка. Па найвысокаму загаду ад 19 лістапада 1886 г. па прыняццю ў пакаранне папярэдняга ўтрымання пад вартай падпарадкаваны галоснаму нагляду на 2 гады ў абраным месцы жыхарства — м. Багуслаў (Канеўскі павет, Кіеўская губерня). У 1888 годзе па вызваленні ад галоснага нагляду падпарадкаваны нягласнаму, спыненне па распараджэнні дэпартамента паліцыі ад 22 красавіка 1892 года (цыркуляр 19 чэрвеня 1892)[2]. У маі 1889 пераехаў у Жытомір (Валынская губерня), у 1893 г. служыў малодшым няштатным кантралёрам вінакурных заводаў у м. Чуднаве (Жытомірскі павет)[2]. У 1893 г. залічаны ў штат па акцызнаму ведамству Валынскай губерні.

Памёр у Жытоміры[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Бычков Евгений Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 96. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Бычков Евгений Иванович(недаступная спасылка) (руск.)
  3. Бычков Владимир Иванович — Революционеры — Яндекс. Словари(недаступная спасылка) (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Жытоміры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках