wd wp Пошук:

Уладзімір Фёдаравіч Ісаенка

Уладзі́мір Фё́даравіч Іса́енка (15 снежня 1928, г. Горкі, цяпер Магілёўская вобласць30 чэрвеня 2010) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1974).

Біяграфія

У 1932 годзе сям’я пераехала ў Менск. Увесну 1944 года быў вывезены разам з маці і бабуляй на прымусовыя працы ў паўднёвую Германію. Працаваў на ваенным заводзе. Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны вярнуўся ў Беларусь.

Скончыў у Гомелі школу, а ў 1947 годзе паступіў у Гомельскі педагагічны інстытут на фізіка-матэматычны факультэт (скончыў у 1951). Працаваў настаўнікам матэматыкі ў Шыіцкай, пасля ў Юравіцкай школах Калінкавіцкага раёна. Пазней дырэктарам Юравіцкай школы, стварыў у ёй археалагічны музей.

У 1961 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута гісторыі Акадэміі навук і пачаў працу над кандыдацкай дысертацыяй «Неаліт Прыпяцкага Палесся» (абараніў у 1973 годзе). 3 1964 года ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 1974 — старшы навуковы супрацоўнік.

У другой палове 1990‑х — пачатку 2000‑х працаваў на пасадзе археолага‑кансультанта ў спецыялізаваным пошукавым батальёне, падрыхтаваў для камандзіраў падраздзялення дапаможнік па методыцы правядзення палявых работ, закладаючы тым самым тэарытычную і практычную аснову беларускай ваеннай археалогіі.

Памёр 30 чэрвеня 2010 года пасля цяжкай хваробы. Пахаваны 1 ліпеня на могілках у Калодзішчах[1].

Даследчая дзейнасць

Вывучаў дняпроўска-данецкую, нёманскую, свідэрскую і іншыя культуры, гісторыю першабытна-абшчыннага ладу. Адкрыў на тэрыторыі Палесся больш за 300 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў. Даследаваў 14 стаянак.

Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970), «Гісторыі Беларускай ССР» (т. I, 1972), «Нарысаў гісторыі Беларусі» (ч. 1, 1994), кнігі «Беларуская археалогія» (1987), «Летапіс Юравічаў» (часткова надрукаваная ў 2000), складальнік двух выпускаў Археалагічнай карты Беларусі, аўтар больш за 400 артыкулаў для энцыклапедыяў.

Зноскі

  1. Галіна Абакунчык Вянок Памяці: Уладзімір Ісаенка. Радыё «Свабода». Праверана 11 ліпеня 2010.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках
Катэгорыя·Пахаваныя ў Калодзішчах
Катэгорыя·Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Археолагі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 30 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе