wd wp Пошук:

Аляксандр Рымавіч Цыганаў

Аляксандр Рымавіч Цыганаў (нар. 15 лістапада 1953, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; чл.-кар з 2003). Замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2007). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1999—2002). Доктар сельскагаспадарчых навук (1996), прафесар (1997). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2021).

Ганаровы доктар Маскоўскай сельскагаспадарчай акадэміі імя К. А. Ціміразева (2004), Армянскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага універсітэта (2007), Валгаградскай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2006), Нацыянальнага аграрнага ўніверсітэта Казахстана (2007). Старшыня Рады Міжнароднага Саюза аграхімікаў і аграэкалогіі краін СНД.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і дацэнтаў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. Скончы Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1975). З 1975 года — настаўнік хіміі СШ № 2 г. Горкі. У 1978—1981 гг. займаўся ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта пры кафедры аналітычнай хіміі пад кіраўніцтвам дактароў хімічных навук, прафесараў Р. Л. Старобінца і Е. М. Рахманько.

Датэрмінова, да заканчэння тэрміну навучання ў аспірантуры абараніў кандыдацкую дысертацыю на суісканне ступені кандыдата хімічных навук на тэму: «Анионообменная экстракция галогенидных комплексов висмута и кадмия четвертичными аммониевыми солями и её аналитическое применение».

З 1978 г. — асістэнт кафедры БДУ, з 1981 г. асістэнт, старшы выкладчык кафедры неарганічнай і аналітычнай хіміі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1984 годзе абраны загадчыкам кафедры арганічнай і агульнай хіміі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі. У 1993 годзе прызначаны першым прарэктарам, а з 1995 г. — рэктарам Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

У 1996 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара сельскагаспадарчых навук у выглядзе навуковага даклада на тэму: «Теоретическое обоснование и использование жидких ионообменных экстракционных систем в агрохимических исследованиях». Прафесар з 1997.

У 2008—2012 — намеснік Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2012 — прарэктар па вучэбнай рабоце і міжнародным супрацоўніцтве Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні ў галіне распрацоўкі экспрэсіўных метадаў і методык аналізу якасці сельскагаспадарчай прадукцыі і аб’ектаў навакольнага асяроддзя, аграхімічных прыёмаў атрымання экалагічна чыстай прадукцыі раслінаводства, педагогікі і гісторыі вышэйшай аграрнай адукацыі.

Пад яго кіраўніцтвам створаны і ўкаранёны аграхімічныя прыёмы атрымання экалагічна чыстай прадукцыі раслінаводства, арыгінальныя аналітычныя методыкі вызначэння цяжкіх металаў, пестыцыдаў і нітратаў у сельскагаспадарчай прадукцыі і аб’ектах навакольнага асяроддзя.

Апублікавана звыш 800 навуковых і метадычных прац, у тым ліку 80 — у краінах далёкага замежжа (ЗША, Вялікабрытанія, ФРГ, Італія, Аўстрыя, Швецыя, Польшча, Чэхія). Мае 23 аўтарскіх пасведчанні і патэнты. Пад яго кіраўніцтвам абаронена 2 доктарскіх і 7 кандыдацкіх дысертацый.

Бібліяграфія

Узнагароды і прэміі

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 10 верасня 2021 года № 336 «Аб узнагароджанні»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1953 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Хімікі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Замежныя члены РАСГН
Катэгорыя·Рэктары Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Акадэміі аграрных навук Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 лістапада
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Аграхімікі Беларусі
Катэгорыя·Намеснікі Старшыні Прэзідыума НАНБ
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Ганаровыя дактары РДАУ-МСГА імя К. А. Ціміразева
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дактары сельскагаспадарчых навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»