wd wp Пошук:

Хаім Доў Гурвіч

Хаім Доў Гурвіч (1865, Горкі, Магілёўскай губерніі — 1927, Масква) — каморнік, эканаміст, адзін з тэарэтыкаў яўрэйскага кааператыўнага руху, рэдактар і публіцыст на ідыш і рускай мовах.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Зусмана Гурвіча, меламеда (настаўніка). В 1887 годзе скончыў Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча. Затым вывучаў філасофію ў Венскім універсітэце, а ў 1900 годзе — політычную эканомію ў Берлінскім універсітэце. У 1901 абараніў доктарскую дысертацыю «Развіццё чалавечых патрэб і сацыяльная дыферэнцыяцыя грамадства». Пасля прыехаў у Варшаву, і пачаў працаваць журналістам. У 1901—1903 гадах быў сурэдактарам штотыднёвых выданняў на ідыш «Ди юдише фольксцайтунг» и «Ди юдише фройен вельт». Затым працаваў супрацоўнікам і членам рэдкалегіі ў штодзённай газеце на ідыш «Дер фрайнд»(Пецярбург). Друкаваў там публіцыстычныя і эканамічные артыкулы ў рубрыцы «З яўрэйскага эканамічнага жыцця». У 1901—1903 гадах друкаваўся таксама ў перыядычных выданнях на ідыш «Арбайтер фрайнд» і «Идише экспресс», «Хацефира», «Хашилоах», «Ахиасаф» и «Хаэшколь» і ў рускіх выданнях. У 1902 годзе быў рэдактарам штотыднёвіка «Фольксцайтунг». У 1912—1915 гадах — рэдактар эканамічнага аддзела часопіса «Ди идише велт», а ў 1913−1914 гадах — сурэдактар часопіса «Ди идише кооперацие». Пасля рэвалюцыі 1917 года жыў у Мінску, Вільні, Варшаве і Маскве.

Працы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Рэдактары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1865 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Эканамісты
Катэгорыя·Журналісты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Публіцысты Расійскай імперыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках
Катэгорыя·Памерлі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Пісьменнікі на ідыш