wd wp Пошук:

Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэдарскі

Лаўрэнцій Сямёнавіч Абецэбарскі (Абецэдарскі) (12 ліпеня 1916, Горкі6 ліпеня 1975, Мінск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук, прафесар (1966). Член-карэспандэнт АПН СССР (1968)[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Біяграфія

Скончыў БДУ. Выкладчык, загадчык кафедры гісторыі СССР (19501958), гісторыі БССР1958) БДУ. Вывучаў расійска-беларускія адносіны ў другой палове ХVІ — ХVII ст., нацыянальна-вызваленчую і антыфеадальную барацьбу ў Беларусі ў ХVII ст[1].

У 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Барацьба ўкраінскага і беларускага народаў за ўз’еднанне з Расіяй у сярэдзіне XVII века». У 1966 годзе — доктарскую дысертацыю («Борьба белорусского народа за соединение с Россией (Вторая половина XVI—XVII в.)»).

Навуковая дзейнасць

У пасляваенны перыяд з’яўляўся стваральнікам і лідарам навуковай школы вывучэння дасавецкага перыяду гісторыі Беларусі. Вывучаў пытанні беларуска-рускіх сацыяльна-эканамічных, культурных і палітычных адносін другой паловы XVI—XVII ст., антыфеадальную і нацыянальна-вызваленчую барацьбу беларускага народа XVII ст., Руска-польскую вайну 1654—1667 гадоў.

Выступаў крытыкам тэорыі «залатога веку» ў гісторыі ВКЛ (У святле неабвержных фактаў; Мінск, 1969).

Увёў у навуковы абарот вялікі аб’ём раней не разгляданых гістарычных крыніц[2].

Абецэдарскі сабраў вялікі матэрыял аб перасяленні беларусаў у Маскву і Замаскварэцкі край у другой палове ХVII ст., якое не заўсёды лічыў добраахвотным. У манаграфіях «Белорусы в Москве в ХVII в.: Из истории русско-белорусских связей» (1957 г.), «Белоруссия и Россия: Очерки русско-белорусских связей второй половины ХVІ — ХVII вв.» (1978 г.) даследчык раскрыў ролю беларускіх рамеснікаў, якія былі пераселены ў Маскву, у развіцці рамеснай вытворчасці, стварэнні шэдэўраў культуры расійскай сталіцы. Абецэдарскі з’яўляўся прыхільнікам унітарнай канцэпцыі аб’яднання ўсходнеславянскіх земляў вакол Масквы і Маскоўскай дзяржавы.

Бібліяграфія

Апублікавана каля 50 навуковых і вучэбна-метадычных прац.

Адзін з аўтараў 2-томнай гісторыі БССР, школьнага падручніка гісторыі БССР (Мн., пособие : 1960—1974; учебник : 1975—1987); двухтомнай (1954—1961) і пяцітомнай (1972—1975) «Гісторыі Беларускай ССР», «Гісторыі Мінска» (1957), «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі» (1969―1975)[1].

Пад рэдакцыяй Л. С. Абецэдарскага выйшлі дапаможнікі для школ «Старонкі нашай гісторыі : кніга для чытання па гісторыі БССР у пачатковай школе» (Вольски, В. Ф.; 1969) і «Тэрміны, імёны, даты : школьны гістарычны слоўнік» (Сувораў, Ю. М.; 1971).

Зноскі

  1. 1 2 3 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. Чепко, В. В. Историография БССР : Эпоха феодализма / З. Ю. Копысский, Я. Н. Мараш, В. В. Чепко. — Минск : Университетское, 1986. — С. 160—165.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі АПН СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 6 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АПН СССР
Катэгорыя·Гісторыкі СССР