Лайзер Бенцыянавіч Наймарк (Леанід Барысавіч Наймарк) (26 верасня 1912, Горкі, Магілёўская вобласць — 1994) — беларускі вучоны ў галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1979), прафесар (1982).
Скончыў Беларускі сельскагаспадарчы інстытут у 1934 годзе. У 1949—1992 гг. у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. Навуковыя працы па агратэхніцы вырошчвання зернебабовых культур.
Узнагароджаны медалём «За працоўную адзнаку» (1961).