wd wp Пошук:

Марк Залманавіч Фрэйдзін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фрэйдзін. Марк Залманавiч Фрэйдзін (нар. 24 красавіка 1932, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі эканаміст, заслужаны эканаміст БССР, кандыдат эканамiчных навук, прафесар.

Біяграфія

Скончыў сярэднюю школу № 2 г. Горкі з сярэбраным медалём (1951), эканамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі з адзнакай (1955). З 1956 г. працаваў старшынёй раённай планавай камісіі Горацкага райвыканкама. У 1960—1961 гг. вучыўся ў аспірантуры кафедры арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці БСГА. З 1962 г. працаваў начальнікам планава-фінансавага аддзела Горацкага тэрытарыяльнага вытворчага калгасна-саўгаснага кіравання і пераведзены ў завочную аспірантуру. У 1966 г. М. З. Фрэйздін абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Унутрыраённая спецыялізацыя сельскагаспадарчых прадпрыемстваў (на прыкладзе калгасаў і саўгасаў Горацкага раёна Магілёўскай вобласці БССР)». У 1966 г. пераходзіць на працу ў БСГА і абіраецца на пасаду старэйшага выкладчыка кафедры арганізацыі і планавання вытворчасці ў калгасах і саўгасах. У 1969 г. зацверджаны ў вучоным званні дацэнта.

У верасня 1971 г. М. З. Фрэйдзiн абіраецца на пасаду загадчыка кафедры кіравання. Ім упершыню ў рэспубліцы распрацаваны курс «Кіраванне сельскагаспадарчым вытворчасцю з асновамі менеджменту». Са снежня 1988 г. ён узначальвае зноў створаную кафедру эканамічных адносін і кіравання ў АПК, якая ў 1993 г. была пераўтворана ў кафедру аграбізнесу. У 1990 г. яму прысвоена званне «Заслужаны эканаміст БССР», у 1997 г. — вучонае званне прафесара. У 1997 г. абраны членам-карэспандэнтам Беларускай інжынернай акадэміі, а ў 1999 г. — акадэмікам.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя даследаванні прысвечаны распрацоўцы тэорыі і практыкі адаптацыі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў да рынкавых умоў у пераходны перыяд, станаўленню і развіццю аграбізнесу шляхам распрацоўкі мадэляў арганізацыйна-прававых формаў гаспадарання буйнатаварных рынкавых структур.

Аўтар і сааўтар 172 навуковых і вучэбна-метадычных прац, публікацыі на англійскай і польскай мовах. На кафедры аграбізнесу пад кіраўніцтвам М. З. Фрэйздiна створана навуковая школа, якая атрымала прызнанне не толькі ў рэспубліцы, але і за мяжой. Суіскальнікамі кафедры былі 3 грамадзяніна Польшчы, якія паспяхова абаранілі 2 доктарскія і 1 кандыдацкую дысертацыі. Пад кіраўніцтвам М. З. Фрэйздіна кафедра супрацоўнічае з Цэнтрам аграрнай эканомікі Інстытута эканомікі НАН Беларусі, Акадэміяй менеджменту і аграбізнесу Нечарназёмнай зоны Расійскай Федэрацыі (Санкт-Пецярбург), кафедры кансультавання ў аграбізнесе Сельскагаспадарчай акадэміі ў Шчэціне(польск.) бел. (Польшча), кафедры аграбізнесу Вармінска-Мазурскага ўніверсітэта ў Ольштыне (Польшча).

Узнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Заслужаныя эканамісты БССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Выдатнікі народнай адукацыі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі