wd wp Пошук:

Стацкі саветнік

Стацкі саветнік — грамадзянскі чын V класа ў Табелі аб рангах (Расійская імперыя). Асобы, якія яго мелі, займалі пасады віцэ-дырэктара дэпартамента і віцэ-губернатара, старшыні казённай палаты і інш. З 1856 года даваў права на асабістае дваранства, раней — на спадкаемнае. Тытулаваўся «ваша высакароддзе». Для ўзвядзення ў чын стацкага саветніка быў усталяваны тэрмін службы ў 5 гадоў з часу атрымання папярэдняга чыну.

Вядомыя стацкія саветнікі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Пасады Расійскай імперыі
Катэгорыя·Стацкія саветнікі
Катэгорыя·Табель аб рангах
Катэгорыя·Грамадзянскія чыны