wd wp Пошук:

Алег Міхайлавіч Табанюхаў

Але́г Міха́йлавіч Табаню́хаў (нар.1 сакавіка 1956, г. Горкi, Магілёўская вобласць) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане.

Біяграфія

У 1984 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці эканоміка і арганізацыя сельскай гаспадаркі; у 1996 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае кіраванне. 

Намеснік старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта; намеснік старшыні, першы намеснік старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і рынку рыбапрадуктаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; першы намеснік Старшыні Праўлення Белкаапсаюза; намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; кіраўнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г. Санкт-Пецярбургу.

З верасня 2013 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане. 12 верасня 2019 года быў вызвалены з пасады[1].

Сям’я

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 340 «О В. В. Бескостом» (руск.) . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Туркменістане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Намеснікі старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе