wd wp Пошук:

Максім Барысавіч Шундалаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шундалаў. Максім Барысавіч Шундалаў (нар. 26 лістапада 1971, г. Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі фізік-оптык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (2003), дацэнт (2008).

Біяграфія

У 1988—1994 гадах вучыўся на фізічным факультэце БДУ па спецыяльнасці «Фізіка», у 1994—1997 гадах у аспірантуры БДУ. З 1998 года малодшы навуковы супрацоўнік, у 1998—2003 гадах асістэнт, у 2003—2006 гадах старэйшы выкладчык, з 2006 года дацэнт кафедры фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі БДУ.

У час палітычных чыстак у студзені 2022 года быў вымушаны напісаць заяву на звальненне з уласнага жадання. У абарону свайго звольненага калегі і заклікам да усіх падтрымліваць звольненых ды адмаўляцца займаць іх працоўныя месцы выступіла ў відэазвароце загадчыца кафедры вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі Наталля Абрашына-Жадаева[1].

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: квантавая хімія; тэарэтычная малекулярная спектраскапія.

Зноскі

  1. Прафесар БДУ запісала зварот у абарону звольненага калегі, заклікае адмаўляцца ад працы на месцы звольненых (бел.) . Наша Ніва (22 студзеня 2022). Праверана 22 студзеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Горках
Катэгорыя·Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Падпісанты звароту беларускіх навукоўцаў супраць гвалту
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выкладчыкі фізічнага факультэта БДУ