wd wp Пошук:

Джані Інфанціна

Джані Інфанціна (італ.: Gianni Infantino) — 9-ы прэзідэнт ФІФА, займае гэту пасаду з 26 лютага 2016, швейцарский спартыўны функцыянер.

Біяграфія

Джані нарадзіўся на поўдні Швейцарыі, мае італьянскае паходжанне. Мае дыплом адваката. Свабодна валодае італьянскай, французскай і нямецкай мовамі, акрамя таго ведае англійскую, іспанскую і арабскую мовы.

Да пераходу ў УЕФА Джані Інфанціна працаваў генеральным сакратаром Міжнароднага цэнтра вывучэння спорту (CIES) пры універсітэце Неўшатэле, а раней займаў пасаду дарадцы ў розных футбольных арганізацыях, у тым ліку — у прафесійных лігах Італіі, Іспаніі і Швейцарыі.

У Еўрапейскім футбольным саюзе Інфанціна працуе з жніўня 2000 году, у яго кампетэнцыю ўваходзілі юрыдычныя і камерцыйныя пытанні, а таксама праблемы прафесійнага футбола. З 1 кастрычніка 2009 года і да свайго абрання на пост прэзідэнта ФІФА займаў пасаду генеральнага сакратара УЕФА. Раней займаў пасады намесніка генеральнага сакратара УЕФА і старшыня Упраўлення па прававых пытаннях (2007—2009), выконваючы абавязкі дырэктара-распарадчыка УЕФА (люты — травень 2007), старшыня Аддзела юрыспрудэнцыі і ліцэнзавання УЕФА (студзень 2004—2007).

26 лютага 2016 года абраны прэзідэнтам ФІФА, набраўшы ў другім туры галасавання 115 галасоў з 207 магчымых[5][6].

Зноскі

  1. 1 2 3 Gianni Infantino / FIFA — 2016. Праверана 26 лютага 2016.
  2. http://duckduckgo.com/1/c/Swiss_businesspeople
  3. 1 2 Gianni Infantino nuovo presidente della Fifa — 2016. Праверана 26 лютага 2016.
  4. http://www.theguardian.com/football/2009/sep/15/david-taylor-uefa-marketing-gianni-infantino
  5. Gianni Infantino elected FIFA President Архівавана 30 красавіка 2016.
  6. Новым прэзідэнтам ФІФА абралі Інфанціна(нявызн.). Украінскія навіны. ukranews.com (26 лютага 2016).
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены МАК
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
Катэгорыя·Выпускнікі Фрыбурскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў кантоне Вале
Катэгорыя·Прэзідэнты ФІФА
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе