wd wp Пошук:

Ніжні Ноўгарад

Не блытаць з Вялікім Ноўгарадам. Ніжні Ноўгарад (руск.: Нижний Новгород; з 1932 да 1990 — Горкі, руск.: Горький) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Ніжагародскай вобласці. Насельніцтва 1 255,2 тыс. чалавек (2011, 5-е месца ў Расіі). Заснаваны ў 1221 годзе. Прамысловы, палітычны і адміністрацыйны цэнтр Прыволжскай федэральнай акругі. Размешчаны па берагах ракі Акі, у месцы яе ўпадзення ў Волгу, у цэнтры Рускай раўніны.

Гісторыя

Сядзіба князёў

Заснаваны вялікім князем Юрыем Усеваладавічам у 1221 годзе на сутоку рэк — Волгі і Акі. У 1350 годзе ў Ніжні Ноўгарад была перанесена сталіца Уладзіміра-Суздальскага княства. Вялікі князь Дзмітрый Канстанцінавіч (1323—1383) намагаўся зрабіць сваю сталіцу канкурэнтам Маскве і пабудаваў каменную крэпасць і некалькі цэркваў.

Наймацнейшая крэпасць Маскоўскага княства

Пасля далучання да Маскоўскага княства ў 1392 годзе, мясцовыя князі ўзялі прозвішча Шуйскія і перасяліліся ў Маскву, дзе занялі важныя пасады і нават на некаторы час апынуліся на чале рускай дзяржавы (Васіль Шуйскі). Ніжні Ноўгарад выкарыстоўваўся як моцны апорны пункт у вайне з Казанскім ханствам. Моцны Крэмль з чырвонай цэглы, адна з найстарэйшых крэпасцяў у Расіі, быў пабудаваны ў 1508—1511 гадах пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара. Крэпасць здолела адолець татарскія аблогі ў 1520 і 1536 гадах.

У 1612 годзе «народнае апалчэнне» пад кіраўніцтвам мясцовага купца Кузьмы Мініна і князя Дзмітрыя Пажарскага разбіла і выгнала з Масквы польска-літоўскія войскі. Галоўная плошча горада перад крамлём названая ў гонар Мініна, сам ён пахаваны на тэрыторыі крэпасці.

У наступным стагоддзі горад служыў важным гандлёвым цэнтрам,. У 17 і 18 стагоддзях атрымаў развіццё адмысловы стыль у іконапісе і архітэктуры — Строганаўскі стыль.

Гандлёвы цэнтр

У 1817 годзе ў Ніжні Ноўгарад быў перанесены Макар’еўскі кірмаш, які пачаў прыцягваць мільёны наведнікаў штогод. У сярэдзіне 19 стагоддзя Ніжні Ноўгарад лічыўся гандлёвай сталіцай Расійскай імперыі. Развіваліся і іншыя галіны эканомікі, і напачатку 20 стагоддзя горад быў адным з эканамічных цэнтраў краіны. У 1909-17 гадах выдавалася газета «Казьма Мінін».

Пісьменнік Максім Горкі нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў 1868 годзе. Яшчэ пры яго жыцці ўлады перайменавалі горад у Горкі, пасля вяртання пісьменніка ў СССР у 1932 годзе. Гістарычная назва была вернутая ў 1991 годзе.

У часы СССР горад быў закрыты для наведвання для забеспячэння сакрэтных ваенных распрацовак, якія вяліся на ніжагародскіх прадпрыемствах. Фізік і лаўрэат Нобелеўскай прэміі Андрэй Сахараў быў сасланы ў Горкі да 1986 года.

Прамысловасць

Аўтамабілебудаванне.

Адукацыя

Транспарт

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Федеральная служба государственной регистрации, кадастра и картографии. Доклад О состоянии и использовании земель Нижегородской области в 2010 году. Приложение 10. стр. 136
  2. 1 2 Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2015 года
  3. Генеральный план города Нижнего Новгорода. Пояснительная записка стр. 4

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Ніжні Ноўгарад
Гарады-мільянеры Расіі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Населеныя пункты паводле алфавіта
Гарады Ніжагародскай вобласці
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак