wd wp Пошук:

Антуан Грызман

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Антуа́н Грызма́н (фр.: Antoine Griezmann; нар. 21 сакавіка 1991, Макон, Францыя) — французскі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Атлетыка» з Мадрыда (у арэндзе з «Барселоны») і нацыянальнай зборнай Францыі. Гуляе на пазіцыі левага вінгера, але здольны згуляць і форварда.

Клубная кар’ера

Сваю футбольную кар’еру ён, як і яго бацька, пачаў у родным горадзе[4]. Аднак выступы ў правінцыйнай камандзе не маглі спрыяць развіццю іграка. Таму бацька вазіў свайго сына на прагляды ў больш вядомыя калектывы. Але, валодаючы сціплымі антрапаметрычнымі дадзенымі, Антуан атрымліваў адмову ва ўсіх моладзевых акадэміях. Аднак у канчатковым выніку Антуанам зацікавіўся іспанскі «Рэал Сасьедад».

«Рэал Сасьедад»

Галоўны трэнер «Рэала Сасьедад» Марцін Ласартэ прыцягнуў Грызмана да трэніровак з асноўным складам перад сезонам 2009/10. У чатырох таварыскіх сустрэчах француз забіў 5 мячоў, што абумовіла яго далейшы лёс. З-за страты асноўных футбалістаў, пазіцыя на левым флангу паўабароны апынулася вакантнай, і Грызман атрымаў свой ​​шанц і спаўна ім скарыстаўся, стаўшы з часам асноўным іграком каманды.

«Атлетыка»

28 ліпеня 2014 года мадрыдскі «Атлетыка» дасягнуў пагаднення з клубам «Рэал Сасьедад» на пераход Грызмана. Як мяркуецца, мадрыдскі клуб заплаціў за іграка каля 30 млн еўра[5]. Антуан прайшоў медыцынскае абследаванне ў той жа дзень і 29 ліпеня падпісаў кантракт на шэсць гадоў[6].

«Барселона»

У ліпені 2019 года, пасля выплаты адступных у памеры 120 млн еўра, перайшоў у «Барселону»[7].

Вяртанне ў «Атлетыка»

У жніўні 2021 года вярнуўся ў «Атлетыка» на правах арэнды на сезон 2021/22, з магчымасці падаўжэння яшчэ на адзін сезон і абавзацельствам выкупу за 40 млн еўра[8].

Міжнародная кар’ера

27 лютага 2014 года Грызман атрымаў выклік у галоўную каманду Францыі, якой кіруе Дзідзье Дэшам, на таварыскі матч супраць зборнай Нідэрландаў на Стад дэ Франс[9]. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай 5 сакавіка, выйшаўшы ў стартавым складзе і згуляўшы 68 хвілін.

13 мая ён увайшоў у склад зборнай на чэмпіянат свету 2014[10]. 1 чэрвеня, гуляючы супраць зборнай Парагвая ў Ніцы, Антуан забіў свой першы гол за Францыю, адкрыўшы лік, аднак гульня скончылася з лікам 1:1.

Дасягненні

«Атлетыка»:

«Барселона»:

Францыя:

Зноскі

  1. Antoine Griezmann // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Antoine Griezmann // GeneaStar
  3. 1 2 http://www.atleticodemadrid.com/jugadores/antoine-griezmann-2014-2015
  4. «Griezmann: Un rêve de porter le maillot bleu» Архівавана 29 чэрвеня 2010.. French Football Federation
  5. Antoine Griezmann signs six-year deal at Atletico Madrid as he completes £24million move to the Spanish champions. Mail Online.
  6. Welcome, Griezmann! Архівавана 31 ліпеня 2014.. Atlético Madrid.
  7. «Барселона» объявила о трансфере Гризманна. Отступные – 800 миллионов евро. by.tribuna.com.
  8. Футбол. “Атлетико” арендовал Антуана Гризманна с обязательством выкупа игрока за 40 млн евро. pressball.by.
  9. Nasri out, Griezmann in for France. ESPN
  10. World Cup 2014: Samir Nasri and Gael Clichy not in France squad. BBC Sport.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Футбалісты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Сона і Луара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэал Сасьедад
Катэгорыя·Ігракі ФК Атлетыка Мадрыд
Катэгорыя·Ігракі ФК Барселона
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па футболе
Катэгорыя·Ігракі зборнай Францыі па футболе