wd wp Пошук:

Валгаград

Валгаград (руск.: Волгоград, да 1925 — Царыцын, да 1961 — Сталінград) — горад (з 1780 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Валгаградскай вобласці. Насельніцтва 1 001 183 тыс. чалавек (2022, 15-е месца ў Расіі). Буйнейшы прамысловы горад у Ніжнім Паволжы.

Горад размешчаны на правым беразе ракі Волгі ў яе ніжнім цячэнні. Працягнуўся ўздоўж берага ракі на 90 км.

Гісторыя

Горад заснаваны ў 16 стагоддзі на востраве, насупраць ўпадзення р. Царыцы ў Волгу, для абароны волжскага шляху на стыку Волгі і Дона. У пачатку 17 стагоддзя Царыцын згарэў: ізноў пабудаваны ў 1615 годзе на правым беразе Волгі. У 17-18 стст. Царыцын з’яўляўся буйным цэнтрам паўстанняў: у маі 1670 годзе горад быў захоплены атрадамі Сцяпана Разіна, у жніўні 1774 годзе войскі Емяльяна Пугачова разбілі пад Царыцынам буйны атрад царскіх войскаў. З 1782 года павятовы горад Саратаўскай губерні. У 19 стагоддзі былі пабудаваны найбуйнейшая на Волзе нафтабаза таварыства Нобель, кацельныя майстэрні француза Баро, Урала-Волжскі металургічны завод (1898) і інш. У 2-й палове 19 ст. праз Царыцын прайшла чыгунка і ён ператварыўся ў буйны чыгуначны вузел, звязаны з цэнтрам Расіі, Данбасам, Каўказам.

Транспарт

Вядомыя асобы

Славутасці

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 В границах городского округа с включением территорий населённых пунктов, находящихся за пределами городской черты и подчинённых мэрии Волгограда — 881,55 км²
  2. данные на 1 января 2010 г. без учёта расширения городской черты в марте 2010; население города с учётом территории, впоследствии включённой в его черту, составляло 1 014 933 чел на 1.01.2010
  3. Рустам Гайфуллин.. Нашли землю за Волгой (нявызн.). Коммерсантъ (Волгоград) № 43 (4341) (13 марта 2010). Праверана 12 апреля 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Валгаград
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гарады-мільянеры Расіі
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Гарады-героі