wd wp Пошук:

Самара

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Самара (значэнні). У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Куйбышаў. Сама́ра19351991 гадах Куйбышаў у гонар Валяр’яна Куйбышава) — горад-мільённік у Расіі на рацэ Волга, адміністрацыйны цэнтр Самарскай вобласці.

Насельніцтва — каля 1.133.000 жыхароў (2005).

Клімат кантынентальны. Сярэдняя тэмпература ў студзені −13,2 °C, у ліпені +20,5 °C, ападкаў — каля 400 мм/год.

Гісторыя

Горад заснаваны ў 1586 годзе як вартавая крэпасць Расійскай дзяржавы ў землях Паволжа. З 1708 г. у складзе Казанскай, з 1718 г. — Астраханскай губерняў. З 1780 года павятовы горад у Сімбірскім немесніцтве, з 1796 г. — Сімбірскай губерні. З 1851 года Самара — губернскі горад. З 1928 года цэнтр Сярэдняволжскай вобласці (з 1929 г. Сярэдняволжскі край).

Транспарт

Самара — порт на Волзе пры ўпадзенні ў яе ракі Самара. Таксама вузел чыгуначных і аўтамабільных дарог. Дзейнічае міжнародны аэрапорт.

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Самары

Славутасці

Зноскі

  1. https://samadm.ru/media/news/13216/
  2. Города с численностью постоянного населения 1 млн человек и более

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Самара
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Гарады-мільянеры Расіі
Населеныя пункты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Гарады Самарскай вобласці
Нявызначаная краіна (тэлефонны код)