wd wp Пошук:

Дзяржаўны Крамлёўскі палац

Дзяржаўны Крамлёўскі палац (руск.: Госуда́рственный Кремлёвский дворе́ц; да 1992 года — Крамлёўскі палац з’ездаў) — палац, пабудаваны ў 1961 годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Міхаіла Васільевіча Пасохіна (праект распрацоўвалі таксама Ашот Ашотавіч Мндаянц і Яўген Мікалаевіч Стамо) і пры падтрымцы М. Хрушчова.

Гісторыя

Будынак праектаваўся як пляцоўка для правядзення грамадска-палітычных мерапрыемстваў. У 1960—1980-х гадах яго сцены прымалі дэлегатаў XXII—XXVII з’ездаў КПСС. Акрамя розных сацыяльна-палітычных форумаў, Дзяржаўны Крамлёўскі палац выкарыстоўваецца і як сцэна для правядзення канцэртаў і тэатральных пастановак. Некаторы час ён знаходзіўся ў распараджэнні Акадэмічнага Вялікага тэатра. У цяперашні час на яго тэрыторыі знаходзіцца тэатр «Крамлёўскі балет». Кожную зіму ў яго сценах праводзіцца галоўная Навагодняя ёлка Расіі. Дзяржаўны Крамлёўскі палац, пабудаваны ў 1960-х гадах XX стагоддзя, як і 14-ы корпус Крамля, будынак не з’яўляецца помнікам архітэктуры Маскоўскага Крамля і не ўнесены ў Спіс сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Маскоўскі Крэмль
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аб’екты на банкнотах
Катэгорыя·Будынкі парламентаў