wd wp Пошук:

Google

Google Inc. (МФА [ɡuːɡl][6][7], MWCD /ˈgü-gəl/[8], бел.: Гугл, NASDAQ: GOOG) — амерыканская кампанія па распрацоўцы праграмнага забеспячэння. Стварыла і валодае буйнейшай у свеце пошукавай сістэмай Google (доля рынку 84%).

Акрамя інтэрнэт-пошуку, Google займае першыя пазіцыі ў іншых галінах: электронная пошта, спадарожнікавыя карты, прылады для арганізацый, сацыяльныя сеткі і відэа-хостынг. Акрамя гэтага, былі распрацаваныя браўзер з адкрытым зыходным кодам і мабільная аперацыйная сістэма.

Штаб-кватэра Google (Googleplex) знаходзіцца ў Маўнтын-В’ю, штат Каліфорнія. Кампанія трымае каля 1 млн. сервераў па ўсім свеце, якія апрацоўваюць мільярды запытаў кожны дзень і індэксуюць каля 1 пэтабайта дадзеных кожную гадзіну.

Google абвясціла сваёй галоўнай місіяй «упарадкаваць усю інфармацыю і зрабіць яе лёгка дасяжнай і карыснай». Google таксама мае неафіцыйны дэвіз Don’t be evil, які быў прапанаваны Полам Бакхайтам, вынаходчыкам Gmail. Google крытыкаваўся ў пытаннях скрыцця асабістай інфармацыі, аўтарскага права ці цэнзуры.

Гісторыя

Google з’явіўся ў студзені 1996 года як навукова-даследчы праект Лары Пэйджа і Сяргея Брына, якія навучаліся ў Стэнфардскім універсітэце ў Каліфорніі.

Галоўнай асаблівасцю пошукавай сістэмы Google стала выкарыстанне сістэмы PageRank, па якой актуальнасць сайта вызначаецца колькасцю і важнасцю старонак, якія спасылаюцца на гэты сайт. Даменнае імя для Google было зарэгістравана 15 верасня 1997 года, а кампанія была зарэгістраваная 4 верасня 1998 года.[9] [10]

Прадукты і паслугі

Карпаратыўная культура

Зноскі

  1. 1 2 Projekt dvou doktorandů z garáže slaví dvacet let od vzniku. Víte, jak vzniklo jméno Google? — 2018. Праверана 7 верасня 2018.
  2. https://abc.xyz/investor/static/pdf/2021Q1_alphabet_earnings_release.pdf
  3. https://www.engadget.com/2015/10/02/alphabet-do-the-right-thing/
  4. http://www.theage.com.au/news/Busness/Google-closes-A2b-YouTube-deal/2006/11/14/1163266548827.html Праверана 16 жніўня 2016.
  5. https://blog.google/products/devices-services/fitbit-acquisition/
  6. «google» перевод английский-русский(нявызн.). Lingvo.abbyyonline.com. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
  7. How to pronounce Google(англ.) . inogolo.com. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
  8. Google - Definition and More from the Free Merriam-Webster Dictionary(англ.) . Merriam-Webster, Incorporated. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2012. Праверана 10 красавіка 2011.
  9. Brin, Sergey; Page, Lawrence (1998). “The anatomy of a large-scale hypertextual Web search engine”. Computer Networks and ISDN Systems 30 (1–7): 107–117. doi:10.1016/S0169-7552(98)00110-X. http://infolab.stanford.edu/pub/papers/google.pdf.
  10. Barroso, L.A.; Dean, J.; Holzle, U. (April 29, 2003). “Web search for a planet: the google cluster architecture”. IEEE Micro 23 (2): 22–28. doi:10.1109/mm.2003.1196112. https://semanticscholar.org/paper/8db8e53c92af2f97974707119525aa089f6ed53a. “We believe that the best price/performance tradeoff for our applications comes from fashioning a reliable computing infrastructure from clusters of unreliable commodity PCs.”.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кампаніі паводле алфавіта
Google
ІТ-кампаніі ЗША
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Кампаніі, якія маюць лістынг акцый на NASDAQ
Кампаніі, заснаваныя ў 1998 годзе