wd wp Пошук:

Міжнародны валютны фонд

Будынак МВФ (Вашынгтон)

Міжнародны валютны фонд, МВФ (англ.: International Monetary Fund, IMF) — міжнародная арганізацыя, якая назірае за глабальнай фінансавай сістэмай, макраэканамічнай палітыкай дзяржаў-членаў МВФ, асабліва за абменнымі курсамі валют і плацёжным балансам. Арганізацыя ўтворана, каб стабілізаваць міжнародныя абменныя курсы і садзейнічаць экамаічнаму развіццю. МВФ таксама прапануе крэдыты, галоўным чынам для краін, якія перажыываюць эканамічныя цяжкасці. Штаб-кватэра МВФ размешчана ў Вашынгтоне (ЗША).

Функцыі МВФ

Удзельнікі

Асноўны артыкул: Удзельнікі Міжнароднага валютнага фонду У якасці дзяржаў-заснавальніцаў у фондзе напачатку бралі ўдзел Балівія, Брытанія, Бельгія, Гандурас, Гватэмала, Грэцыя, Дамініканская Рэспубліка, ЗША, Індыя, Ірак, Іран, Ісландыя, Калумбія, Канада, Кітай, Куба (да 2 красавіка 1964 г.), Люксембург, Нарвегія, Нідэрланды, Парагвай, Паўднёвая Афрыка, Польшча (да 1950 г., аднавіла ўдзел 12 чэрвеня 1986 г.), Філіпіны, Францыя, Чэхаславакія (да 1954 г.), Егіпет, Эквадор і Эфіопія. Колькасць удзельнікаў устойліва павялічвалася і ў чэрвені 2010 года дасягнула 185 дзяржаў.

Урад Беларусі бярэ ўдзел у МВФ з 10 ліпеня 1992 года[4]. Урады ўсіх сумежных з Беларуссю краін таксама з’яўляюцца яго ўдзельнікамі. Урад Польшчы — ад заснавання фонду, Літвы — з 29 красавіка 1992 г.[5], Латвіі — з 19 мая 1992 г.[6], Расіі — з 1 чэрвеня 1992 г.[7], Украіны — з 3 верасня 1992 года[8].

У Беларусі

14 красавіка 2009 года, пасля чатырохгадовага перапынку, МВФ аднавіў у Беларусі пасаду свайго сталага прадстаўніка. Яе заняла Наталля Калядзіна, якая раней працавала старшым эканамістам Еўрапейскага аддзелу МВФ[9].

Спасылкі

Зноскі

  1. Крысцін Лагард стала першай жанчынай, якая ўзначаліла МВФ
  2. International Monetary Fund // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 27 ліпеня 2021.
  3. https://www.imf.org/external/about/staff.htm
  4. Беларусь: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.) . Дадзеныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  5. Літва: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.) . Дадзеныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  6. Латвія: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.) . Дадзеныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  7. Расійская Федэрацыя: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.) . Дадзеныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  8. Украіна: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.) . Дадзеныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд. Праверана 23 кастрычніка 2010.
  9. МВФ займеў сталага прадстаўніка ў Беларусі// Радыё “Свабода”. 14 красавіка 2009
Тэмы гэтай старонкі (11):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Міжнародныя эканамічныя арганізацыі
Арганізацыі паводле алфавіта
МВФ
Арганізацыі, заснаваныя ў 1944 годзе
Міжнародныя фінансавыя арганізацыі
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Спецыялізаваныя ўстановы ААН
Вікіпедыя:Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы