wd wp Пошук:

Долар

     Дзяржавы, якія выкарыстоўваюць долар ЗША      Дзяржавы, якія выкарыстоўваюць валюту долар      Дзяржавы, якія раней выкарыстоўвалі валюту долар
Куча банкнот у Зімбабвэ. Адзін долар ЗША каштаваў каля 200—400 тыс. зімбабвійскіх долараў у 20062007

Долар — назва валют мноства краін, першапачаткова ЗША. Назва паходзіць ад слова «талер», які пазначаў металічныя грошы ў шматлікіх краінах Еўропы, у тым ліку і ў Вялікім Княстве Літоўскім.

У гутарковай і пісьмовай прамове пад доларам звычайна разумеецца долар ЗША.

Дзяржавы, якія выкарыстоўваюць валюту долар

Дзяржава Грошы ISO 4217 Устаноўлена Папярэдняя валюта
Антыгуа і Барбуда Усходнекарыбскі долар XCD 1965 Брытанскі Вест-індскі долар
Аўстралія Аўстралійскі долар AUD 1966 Аўстралійскі фунт 1910-1966
Фунт стэрлінгаў 1825-1910
Багамы Багамскі долар BSD 1966 Багамскі фунт
 Барбадас Барбадоскі долар BBD 1935
Беліз Белізскі долар BZD/USD 1973
 Бермуды Бермудскі долар BMD 1970 Фунт стэрлінгаў
Бруней Брунейскі долар

(разам з сінгапурскім доларам)

BND

(SGD)

1967 Долар Малайі і Брытанскага Барнеа
Ганконг Ганконгскі долар HKD 1863 Рупія, Рэал, Цянь
Гаяна Гаянскі долар GYD 1839 Усходнекарыбскі долар
Грэнада Усходнекарыбскі долар XCD 1965 Брытанскі Вест-індскі долар
Дамініка Усходнекарыбскі долар XCD 1965 Брытанскі Вест-індскі долар
Зімбабвэ Долар ЗША[1] USD 2014 Долар Зімбабвэ
ЗША Долар ЗША USD 1792 Іспанскі долар
 Кайманавы астравы Долар Кайманавых астравоў KYD 1972 Ямайскі долар
Канада Канадскі долар CAD 1858 Канадскі фунт 1841-1858
Іспанскі долар pre-1841
Ньюфаўндлендскі долар, да 1949 г. у Дамініён Ньюфаўндленд
Кірыбаці Долар Кірыбаці разам Аўстралійскім доларам KID / AUD 1979 Аўстралійскі долар
Ліберыя Ліберыйскі долар LRD 1847 Долар ЗША
Маршалавы Астравы Долар ЗША USD
Мікранезія Долар ЗША USD
Намібія Намібійскі долар разам з Паўднёваафрыканскім рандам NAD 1993 Паўднёваафрыканскі ранд
Науру Аўстралійскі долар AUD
Новая Зеландыя Новазеландскі долар NZD 1967 Новазеландскі фунт
Палау Долар ЗША USD
Саламонавы Астравы Долар Саламонавых астравоў SBD 1977 Аўстралійскі фунт
Сальвадор Долар ЗША USD 2001 Сальвадорскі калон
 Сент-Кітс і Невіс Усходнекарыбскі долар XCD
Сент-Люсія Усходнекарыбскі долар XCD
 Сент-Вінсент і Грэнадзіны Усходнекарыбскі долар XCD
Сінгапур Сінгапурскі долар SGD 1967 Долар Малайі і Брытанскага Барнеа
Сурынам Сурынамскі долар SRD 2004 Сурынамскі гульдэн
Тайвань Новы тайваньскі долар TWD 1949 Тайваньскі долар
Трынідад і Табага Долар Трынідада і Табага TTD 1964 Брытанскі Вест-індскі долар
 Тувалу Долар Тувалу разам з Аўстралійскім доларам TVD / AUD
Усходні Тымор Долар ЗША USD
 Фіджы Фіджыйскі долар FJD 1969 Фіджыйскі фунт
Эквадор Долар ЗША USD 2001 Эквадорскі сукрэ
Ямайка Ямайскі долар JMD 1969 Ямайскі фунт

Зноскі

  1. разам з доларам Зімбабвэ (абарачэнне прыпынена 12 красавіка 2009 г. на нявызначаны тэрмін), еўра, фунтам стэрлінгаў, паўднёваафрыканскі ранд, батсванская пула, аўстралійскі долар, кітайскі юань, індыйская рупія і іена. Долар ЗША быў прыняты ў якасці афіцыйнай валюты для ўсіх дзяржаўных аперацый.

Літаратура

Rosse:

“That now Sweno, the Norway’s King, craves composition; Nor would we deign him burial of his men Till he disbursed at Saint Colme’s Inch Ten thousand dollars to our general use.”

Macbeth Act I, Scene 2

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Валюты