wd wp Пошук:

Каралеўства Югаславія

Каралеўства Югаславія (сербск.: Краљевина Југославија, харв.: Kraljevina Jugoslavija) — афіцыйная назва дзяржавы ў заходняй частцы Балканскага паўвострава ў 19291945 г. на тэрыторыі сучасных Славеніі, Харватыі, Сербіі, Чарнагорыі, Босніі і Герцагавіны і Паўночнай Македоніі. Назва была прынята пасля дзяржаўнага перавароту караля сербаў, харватаў і славенцаў Аляксандра 6 студзеня 1929 года. З 1 снежня 1918 года звалася Каралеўствам Сербаў Харватаў і Славенцаў, скар. КСХС (сербск.: Краљевина Срба, Хрвата і Словенаца, сокр. КСХС).

Кіраванне караля ў гэты перыяд характарызавалася аўтарытарна-кансерватыўнымі тэндэнцыямі. Каралеўства Югаславія ў пазбяганне міжэтнічных канфліктаў і небяспекі распаду дзялілася на правінцыі (бановіны), не адпавядалыя тэрыторыі рассялення ні аднаго з асноўных паўднёваславянскіх народаў. Гэта адпавядала ідэалогіі сцірання міжнацыянальных адрозненняў і асіміляцыі.

Да арганізаванага харвацкімі ўсташамі забойства караля Аляксандра ў 1934 годзе Югаславія была арыентавана на саюз з дэмакратычнымі дзяржавамі Заходняй Еўропы (уваходзіла ў так званую Малую Антанту). Пасля згубы караля і прыходу да ўлады князя-намесніка Паўла дзяржава ўзяла курс, дружалюбны да фашысцкіх краін — Германіі і Італіі. У 1939 годзе Харватыя атрымала аўтаномію ў рамках каралеўства як асобная бановіна. У сакавіку 1941 года ўрад Югаславіі далучыўся да Берлінскага пакту фашысцкіх дзяржаў, што выклікала шырокі рух пратэсту. 27 сакавіка прафашысцкі ўрад быў зрынуты.

6 красавіка 1941 года на Югаславію напалі фашысцкія войскі, якія акупавалі і падзялілі тэрыторыю краіны. Была створана самастойная харвацкая дзяржава (якая кантралявала таксама Боснію) на чале з усташамі; частка тэрыторыі краіны адышла да Германіі і Італіі, пачаўся генацыд сербаў. У Югаславіі разгарнулася народна-вызваленчае дужанне. Яе ўзначальвалі, з аднаго боку, камуніст Ціта (Камуністычная партыя Югаславіі, заснаваная ў 1919 годзе), з іншага боку, манархісты-чэтнікі на чале з Д. Міхайлавічам; друг з другам гэтыя партыі то тактычна блакаваліся, то ваявалі. Паўночна-ўсходняя частка краіны была вызваленая ў 1944 годзе падчас сумесных дзеянняў савецкіх войскаў і НВВЮ (Народна-вызваленчага войска Югаславіі). Да 15 мая 1945 года югаслаўскае войска завяршыла вызваленне Югаславіі. 29 лістапада 1945 года была абвешчаная Федэратыўная Народная Рэспубліка Югаславія.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралеўствы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Гістарычныя дзяржавы Балканаў
Катэгорыя·Югаславія