wd wp Пошук:

Венгры

Мастакі А. Фесці, Л. Меднянскі і Е. Барчаі. «Пераход князя Арпада праз Карпаты». Палатно (цыкларама, 1800 м²), напісаны да святкавання тысячных угодак заваявання мадзьярамі Венгрыі. Ópusztaszer, Нацыянальны мемарыяльны музей, Венгрыя.

Венгры, таксама мадзьяры (венг.: magyarok) — угра-фінскі народ, які складае пераважную большасць жыхароў Венгрыі. Значны лік венграў пражывае таксама ў Румыніі (гістарычная вобласць Трансільванія), Сербіі (паўночная частка края Ваяводзіна), Славакіі, Украіне, Расіі, Германіі, Аўстрыі, ЗША і Канадзе. Больш за ўсё венграў за межамі Венгрыі жыве ў Румыніі — 1,8 мільёна чалавек.

У самой Венгрыі пражывае каля 10 млн венграў, што складае 96 % ад насельніцтва краіны. Па веравызнанню большасць венграў — каталікі, маецца значны лік пратэстантаў, галоўным чынам кальвіністы і лютэране.

Тэмы гэтай старонкі (3):
Фіна-ўгорскія народы
Народы Венгрыі
Народы Еўропы