wd wp Пошук:

Аўстра-Венгрыя

Гісторыя Аўстрыі

Дагістарычная Аўстрыя
Герцагства Аўстрыя
Эрцгерцагства Аўстрыя
Свяшчэнная Рымская імперыя
(Габсбургская манархія)
Аўстрыйская імперыя
Аўстра-Венгрыя
(Цыслейтанія)
Нямецкая Аўстрыя
Першая рэспубліка
Грамадзянская вайна
Федэратыўная Дзяржава Аўстрыя
Аншлюс
Остмарк
Саюзная акупацыя
Другая рэспубліка

Аўстра-Венгрыя (ням.: Österreich-Ungarn, венг.: Ausztria-Magyarország) — дуалістычная манархія і шматнацыянальная дзяржава ў Цэнтральнай Еўропе, якая існавала ў 18671918. Найбуйнейшая дзяржава Еўропы свайго часу (акрамя Расійскай імперыі).

Назва

Афіцыйна дзяржава мела назву Каралеўства і землі, прадстаўленыя ў Рэйхсраце, і землі венгерскай кароны Св. Іштвана, аднак фактычна больш распаўсюджанымі поўнымі назвамі былі Аўстра-Венгерская манархія, Аўстра-Венгерская імперыя, Дунайская манархія або Дуалістычная манархія. Для вызначэння органаў дзяржаўнай улады выкарыстоўваўся прыметнік K. und k. або k. u. k.kaiserlich und königlich, імператарскі і каралеўскі. Вымаўленне скарачэння прывяло да з’яўлення сярод шматнацыянальнага народа дзяржавы жартоўных назваў Кук-імперыя і Каканія.

Межы

На поўначы Аўстра-Венгрыя межавала з Саксоніяй, Прусіяй і Расіяй, на ўсходзе — з Румыніяй і Расіяй, на поўдні — з Румыніяй, Сербіяй, Турцыяй, Чарнагорыяй і Італіяй і абмывалася Адрыятычным морам, а на захадзе — з Італіяй, Швейцарыяй, Ліхтэнштэйнам і Баварыяй. (З 1871 г. Саксонія, Прусія і Баварыя — у складзе Германскай імперыі).

Адміністрацыйны падзел

Як дуалістычная дзяржава, Аўстра-Венгрыя падзялялася на дзве асобна кіруемыя часткі — Цыслейтанію (аўстрыйскую), пад уладай кайзера і Рэйхсрата, і Транслейтанію (венгерскую), пад уладай венгерскага караля і будапешцкага Парламента. Такім чынам, у аўстрыйскую частку ўваходзілі землі, населеныя немцамі, чэхамі, славакамі, украінцамі, славенцамі і палякамі, а ў Транслейтаніі жылі венгры, румыны і харваты. Пры гэтым, пасады і кайзера, і караля займала адна асоба, якая і з’яўлялася аўстра-венгерскім імператарам. Імперскім намеснікам у Аўстрыі быў міністр-прэзідэнт, а ў Венгрыі - прэм’ер-міністр. Анексаваная ў 1908 Боснія кіравалася асобна і не падпадала пад гэты падзел.

Гісторыя

Аўстра-Венгрыя з’явілася ў 1867 годзе ў выніку двухбаковага дагавора, які рэфармаваў Аўстрыйскую імперыю (якая, у сваю чаргу, была створана ў 1804 годзе).

У замежнапалітычным стаўленні Аўстра-Венгрыя ўваходзіла ў Саюз трох імператараў з Германіяй і Расіяй, затым у Траісты саюз з Германіяй і Італіяй. У 1914 годзе ў складзе блока Цэнтральных дзяржаў (Германія, Турцыя, пазней таксама Балгарыя) уступіла ў Першую сусветную вайну.

Забойства Гаўрылам Прынцыпам («Млада Босна») эрцгерцага ў Сараева паслужыла падставай для развязвання Аўстра-Венгрыяй вайны супраць Сербіі, што непазбежна вяло да канфлікту з Расійскай імперыяй, якая заключыла з апошняй абарончы саюз.

Узброеныя сілы

Асноўны артыкул: Аўстра-венгерская армія Асноўны артыкул: Ваенна-марскі флот Аўстра-Венгрыі Распад

Адначасова з паражэннем у вайне Аўстра-Венгрыя распалася (лістапад 1918): Аўстрыя (у складзе нямецкамоўных земляў) абвясціла сябе рэспублікай, у Венгрыі кароль з дынастыі Габсбургаў быў зрынут, а Чэшскія землі і Славакія ўтварылі новую незалежную дзяржаву — Чэхаславакію. Славенскія, харвацкія і баснійскія землі ўвайшлі ў склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929Югаславія). Кракаўская зямля і тэрыторыі з пераважным украінскім насельніцтвам (вядомыя ў складзе Аўстра-Венгрыі як Галіцыя) адышлі да яшчэ адной новай дзяржавы — Польшчы. Трыест, паўднёвая частка Ціроля, а некалькі пазней і Фіуме (Рыека) былі анексіраванны Італіяй. Трансільванія і Букавіна ўвайшлі ў склад Румыніі.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Аўстра-Венгрыя
З’явіліся ў 1867 годзе
Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Дзяржавы ў гісторыі Аўстрыі
Дзяржавы ў гісторыі Венгрыі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Канфедэрацыі
Зніклі ў 1918 годзе
Дуалістычныя манархіі