wd wp Пошук:

Алаізій Стэпінац

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Алаізій Віктар Стэпінац (8 мая 1898, в. Брэзарыч, Харватыя — 10 лютага 1960, Харватыя) — біскуп і мучанік.

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Брэзарыч за 40 кіламетраў ад Заграба і быў пятым з васьмі дзяцей у сям’і. Пасля заканчэння класічнай гімназіі ў 1916 годзе хацеў паступіць у семінарыю, але Першая сусветная вайна перашкодзіла здзейсніць гэты намер: Алаізій быў мабілізаваны і накіраваны на фронт, дзе трапіў у палон. На пачатку 1920 гадоў ён вярнуўся на радзіму, якая апынулася ў складзе Югаславіі, і паступіў у сельскагаспадарчую акадэмію.

У 1930 годзе у Рыме атрымаў ступень доктара філасофіі і тэалогіі і прыняў святарскае пасвячэнне. Вярнуўшыся ў Заграб, стаў супрацоўнікам мясцовага арцыбіскупа і пасля смерці папярэдніка ў 1937 годзе заняў яго месца. Падчас фашысцкай дыктатуры ў Харватыі выступаў супраць тэрору і дапамагаў ратаваць сербаў і яўрэяў ад этнічных чыстак. Пасля ўсталявання ў Югаславіі прасавецкага рэжыму арцыбіскуп Стэпінац супрацьстаяў пераследу Касцёла новымі ўладамі і жорстка іх крытыкаваў. У 1946 годзе ён быў арыштаваны і асуджаны на 16 гадоў зняволення. Праз пяць гадоў, праведзеных у вязніцы, быў пераведзены пад хатні арышт.

У 1953 годзе быў менаваны кардыналам, аднак так і не змог прыняць з рук Папы кардынальскага берэту[3].

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Aloysius Stepinac // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Благаслаўлёны Алаізій Стэпінац, біскуп і мучанік

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Каталіцтва ў Харватыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Заграб
Катэгорыя·Памерлі ў 1960 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Харватыі
Катэгорыя·Каталіцкія архібіскупы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Харватыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Кардыналы
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 мая
Катэгорыя·Выкладчыкі Заграбскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 10 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя ў Заграбе