wd wp Пошук:

Дубраўка Уграшыч

Дубраўка Уграшыч
**Ду́браўка У́грашыч** ([харв.](/Харвацкая_мова "Харвацкая мова"): Dubravka Ugrešić [[dǔbraːʋka ǔɡreʃitɕ]](/Міжнародны_фанетычны_алфавіт "Міжнародны фанетычны алфавіт"); нар. [27 сакавіка](/27_сакавіка "27 сакавіка") [1949](/1949 "1949")) — вядомая [харвацкая](/Харватыя "Харватыя") [пісьменніца](/Пісьменнік "Пісьменнік").

Біяграфія

З палітычных прычын жыве ў эміграцыі. Пасля распаду Югаславіі заняла нейтральную пазіцыю паміж сербамі і харватамі, што было непрымальным для шмат каго з суайчыннікаў. Нават знакаміты пісьменнік Антун Шолян, вядомы сваёй стрыманасцю ў этнічных пытаннях, не прыняў пазіцыю Дубраўкі Уграшыч. Шмат хто ўспрымаў гэта як нацыянальную здраду. З’ехаўшы ў 1993 годзе, жыла ў Нідэрландах і ЗША. Да эміграцыі на працягу 20 гадоў выкладала рускую мову і літаратуру на кафедры тэорыі літаратуры ва ўніверсітэце ў Заграбе. У 1988 годзе выдала зборнік альтэрнатыўнай рускай прозы.

У літаратуры дэбютавала ў 1970-х гадах, яе творы перакладзены на амаль усе еўрапейскія мовы. Піша раманы і эсэ.

Дубраўка Уграшыч жыве ў Амстэрдаме. Мае шматлікія міжнародныя і югаслаўскія ўзнагароды.

Бібліяграфія

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Харватыі