wd wp Пошук:

Старажытнаруская мова

Астрамірава Евангелле (11 ст.)

Старажытнару́ская мова (руск.: древнерусский язык, укр.: давньоруська мова) — мова (ці сукупнасць гаворак) усходніх славян у 10—14 стагоддзях.

Як мовазнаўчы тэрмін, словазлучэнне «старажытнаруская мова» ўжываецца ў двух значэннях: 1) усходнеславянскай протамовы, як сукупнасці сярэдневяковых усходнеславянскіх гаворак, і 2) наддыялектнай пісьмовай мовы, якая ўжывалася на ўсходнеславянскіх землях у сярэдневякоўі (прыблізна да XIV стагоддзя). Яе існаванне і правамернасць выкарыстання тэрміна «старажытнару́ская мова» прызнаецца не ўсімі даследчыкамі.

I. Протамова

Так азначаецца, з аднаго боку, гутарковая мова ўсходнеславянскіх плямёнаў перад часам іх шырэйшага рассялення і распаду на асобныя ўсходнеславянскія народы, прыблізна ў 13—14 ст. Сінонім гэтага тэрміну — усходнеславянская протамова.

Мэтазгоднасць увядзення такой навуковай канцэпцыі ставілася пад пытанне з пач. 20 ст., напр., праф. О. Гуерам. Канцэпцыя крытыкавалася за палітычную, «вялікадзяржаўную», а не навуковую матывацыю стварэння беларускімі мовазнаўцамі перыяду беларусізацыі 1920-х гадоў, пазней — Я. Станкевічам.

II. Пісьмовая мова

Асноўны артыкул: Агульная ўсходнеславянская мова З другога боку, так азначаецца пісьмовая (літаратурная) мова ўсходніх славян з моманту ўзнікнення (11 ст.) да распаду (14 ст.), часам і да 17 ст. Традыцыйна, у азначэнні як пісьмовай мовы, выразныя праявы адметнасцей вялікарускай, украінскай і беларускай моў прыпісваюцца да 14 ст., і асабліва да 15 ст. Сінонім гэтага азначэння — тэрмін агульнаўсходнеславянская мова, прапанаваны М. І. Талстым[2].

Тэрміны «старажытнаруская мова» і «стараруская мова» былі фактычна аб’яднаныя ў працы расійскіх мовазнаўцаў: «Словарь русского языка 11—17 вв.» пад рэд. акадэміка АН СССР Бархударава.

Як і канцэпцыя протамовы, і на тых жа падставах, канцэпцыя крытыкавалася ў мовазнаўстве БССР 1920-х гадоў і Я. Станкевічам.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах.. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2002. — Т. 15. — С. 157.
  2. Будзько…

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Усходнеславянскія мовы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Мёртвыя мовы