wd wp Пошук:

Казахская мова

Казахская мова (каз.: қазақ тілі, qazaq tili, قازاق ٴتىلى) — адна з цюркскіх моў. Належыць да кыпчакскай групы. Дзяржаўная мова Казахстана. Распаўсюджаная ў асноўным у Рэспубліцы Казахстан, дзе з’яўляецца дзяржаўнай. У аснове сучаснай літаратурнай казахскай мовы ляжыць паўночна-ўсходні дыялект. Асноўныя асаблівасці казахскай мовы:

Мова сфармавалася ў 15-16 стст. на аснове мовы сярэднеазіяцкіх кыпчакаў. Літаратурная казахская мова існуе з другой паловы 19 ст. Канчатковая нармалізацыя мовы была праведзеная ў 20 ст. Пісьменнасць да 1930 г. існавала на арабскай, у 19301940 на лацінскай аснове, з 1940 — кірыліца з дадатковымі літарамі. Казахі Кітая, Ірана, Пакістана выкарыстоўваюць арабскі алфавіт, казахская дыяспара ў Турцыі неафіцыйна выкарыстоўвае лацінскі алфавіт. У Казахстане ідзе падрыхтоўка да пераводу казахскага алфавіту з кірыліцы на лацініцу. [4]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Закон Рэспублікі Алтай «Аб мовах». Глава I, артыкул 4
  2. The Agency of Statistics of the Republic of Kazakhstan Population structure by ethnicity, religion and language, p.251
  3. (англ.)  Ethnologue: Statistical Summaries
  4. Казахстан пачынае пераход з кірыліцы на лацінку Архівавана 16 красавіка 2017.

Спасылкі

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны

Басты бет казахскай

Тэмы гэтай старонкі (8):
Мовы Казахстана
Мовы і дыялекты паводле алфавіта
Казахская мова
Цюркскія мовы
Мовы Расіі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Казахі
Мовы Кітая