wd wp Пошук:

Першая інтэрвенцыя ў Лівіі

Асноўны артыкул: Грамадзянская вайна ў Лівіі

Інтэрвенцыя ў Лівіі — ваеннае ўмяшанне сіл міжнароднай кааліцыі ў грамадзянскую вайну ў Лівіі ў 2011 г., санкцыянаванае Рэзалюцыяй Савета Бяспекі ААН 1973, прынятай 17 сакавіка 2011 года[30], якая дэкларуе абарону мірных жыхароў як мэту ўмяшання (гл. Гуманітарная інтэрвенцыя) і дае права знішчаць любыя войскі, што ўяўляюць пагрозу для паўстанцаў, толькі з дапамогай удараў з паветра.[31].

Віцэ-адмірал ВМС ЗША Уільям Гортні заявіў, што амерыканская частка аперацыі будзе мець назву «Світанак адысеі» (англ.: «Odyssey Dawn»). Іншыя дзяржавы на фоне аперацыі кааліцыйных сіл праводзяць свае (нацыянальныя) аперацыі.[32]

31 кастрычніка 2011 года ваенная аперацыя сіл НАТА ў Лівіі была афіцыйна завершана.[1]

Перадгісторыя

Пасля дзяржаўнага перавароту 1969 года і прыходу да ўлады Муамара Кадафі пачалося шматгадовае ідэалагічнае, палітычнае і часам ваеннае супрацьстаянне паміж Лівіяй і Захадам, якое заключалася ў адрозненні сістэм, незадаволенасці ЗША і іх саюзнікаў пераследам дысідэнтаў і супрацоўніцтвам лівійскіх уладаў з радыкальнымі ісламістамі[33], а лівійскіх ўладаў — «агрэсіўнай імперыялістычнай палітыкай» заходніх дзяржаў[34]. За гэта Лівія была аднесена да так званай «Восі зла»[35], у якую ўваходзяць краіны, чыя палітыка выклікае крайнюю занепакоенасць у Злучаных Штатаў. Непасрэдна Францыя заставалася незадаволенай уладамі краіны пасля таго, як яны здзейснілі ўварванне ў яе былую калонію — Чад. Яна таксама актыўна спрабавала перашкодзіць планам Кадафі па стварэнні агульнаафрыканскай валюты, якая магла б выцесніць грашовую сістэму, завязаную на Парыж[36]. Супярэчнасці з Вялікабрытаніяй бяруць карані з канфлікту ў Паўночнай Ірландыі, калі Лівія падтрымала ірландскіх нацыяналістаў[37]. Складанымі заставаліся адносіны з арабскімі манархіямі, якіх Муамар Кадафі абвінавачваў у дапамаганні ЗША і Вялікабрытаніі[38].

Сам ён у сваім інтэрв’ю для RT у сакавіку 2011 года сказаў, што штуршком для замежнай інтэрвенцыі сталі фэйкавыя навінавыя паведамленні. Распаўсюджваннем непраўдзівых дадзеных пра лівійскія падзеі, па заяве паілітыка, займалася «Аль-Каіда», што з’яўлялася адной з ключавых арганізацый у паўстанцкім руху. Менавіта навінавыя рэпартажы аб сітуацыі ў краіне падштурхнулі НАТА да ажыццяўлення аперацыі. У той жа час, на думку Кадафі, Захад не быў зацікаўлены ў дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне, паколькі падтрымліваў стабільнасць рэгіёну і існы дэмакратычны парадак у Джамахірыі, лічачы яе бар’ерам для афрыканскай міграцыі ў Еўропу. Паводле яго пункту гледжання, ЗША і іх саюзнікі зрабілі выбар у бок сілавога вырашэння праблемы спантанна і не былі звязаны з падрыхтоўкай лютаўскіх беспарадкаў[39].

У 2016 годзе Дзярждэп апублікаваў шэраг лістоў Хілары Клінтан, якая падчас інтэрвенцыі займала пасаду Дзяржаўнага сакратара. Там згадвалася, што Лівія мае буйныя залатыя і нафтавыя запасы. Як мяркуецца, менавіта гэтыя фактары маглі негатыўна адбіцца на стане амерыканскага долара[40][41].

Зараджэнне інтэрвенцыі

21 лютага 2011
Пасол Лівіі Ібрагім Дабашы, які перайшоў на бок апазіцыі ўлады Кадафі, звярнуўся да ААН з просьбай устанавіць забарону на палёты на тэрыторыі Лівіі, каб адрэзаць Трыпалі (галоўны горад сіл Кадафі) ад паставак зброі і наймітаў, а таксама засцерагчы грамадзянскае насельніцтва ад паветраных удараў[42].

28 лютага 2011
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран выступіў з ідэяй стварэння беспалётнай зоны над Лівіяй для прадухілення перакідання наймітаў Кадафі і выкарыстання самалётаў і верталётаў супраць грамадзянскага насельніцтва[43].

1 сакавіка 2011
Караблі ВМС ЗША «Энтерпрайз» і «Маунт-Уітні» змянілі сваю дыслакацыю, узяўшы курс да Лівіі. Палкоўнік Дэйв Лапа, прадстаўнік Пентагона, паведаміў, што войскi праводзіць перадыслякацыю сіл для таго, каб быць гатовымі да магчымай аб’явы беспалётнай зоны[44].

7 сакавіка 2011
Прадстаўнік ад ЗША ў НАТА Іва Далдэр заявіў, што НАТА будзе сачыць за баявымі дзеяннямі ў Лівіі кругласутачна з дапамогай самалётаў Boeing E-3 Sentry. У той жа дзень ананімны крыніца заявіў, што Вялікабрытанія і Францыя ўжо склалі рэзалюцыю аб стварэнні беспалётнай зоны, якая будзе разглядацца ў ААН у той жа тыдзень. Савет супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў Персідскага заліва таксама заклікаў Савет Бяспекі ААН ўжыць усе меры для абароны грамадзянскага насельніцтва Лівіі.

9 сакавіка 2011
Мустафа Мухамад Абд-аль-Джаліль, які ўзначальвае Нацыянальны Пераходны Савет Лівіі, папрасіў сусветнаю супольнасць неадкладна стварыць беспалётную зону над Лівіяй, сказаўшы, што любое прамаруджванне павялічвае колькасць ахвяр[45]. Праз тры дні ён заявіў, што калі зона не будзе ўстаноўлена, то ў Лівіі здарыцца катастрофа. Войскi Кадафі возьмуць ў Бенгазі і знішчыць паўмільёна чалавек[46].

12 сакавіка 2011
Ліга арабскіх дзяржаў таксама заклікала ААН да стварэння беспалётнпй зоны для абароны грамадзянскага насельніцтва.

15 сакавіка 2011
Пасол Лівана ў ААН Наваф Салам унёс на разгляд рэзалюцыю, падтрыманую Вяффлікабрытаніяй і Францыяй[47].

16 сакавіка 2011
Лівійскае кіраўніцтва заявіла, што адвернецца ад супрацоўніцтва з заходнімі кампаніямі ў нафтавай сферы[48], тады як мяцежнікі заявілі пра тое, што яны аддадуць нафту сваім замежным саюзнікам[49].

17 сакавіка 2011
Савет Бяспекі прыняў рэзалюцыю дзесяццю галасамі «за» пры пяці ўстрымаліся (Бразілія, Расія, Кітай, Індыя і Германія). Бразілія, Расія, Кітай і Індыя не падтрымлівалі ваенную аперацыю супраць суверэннай краіны, тады як ФРГ не хацела ўдзельнічаць у якой бы там ні было ваеннай аперацыі супраць Лівіі, але лічыла, што нешта варта рабіць[50][51][52]. Найбольш актыўнымі ў прыняцці рэзалюцыі ў тэрміновым парадку апынуліся Францыя і Вялікабрытанія, таксама ішла падтрымка ад ЗША і Лівана[53][54].

Падрыхтоўка

Начальнік штаба ВМС ЗША адмірал Гэры Рафхед адзначыў, што да моманту прыняцця СБ ААН рэзалюцыі аб абароне грамадзянскага насельніцтва Лівіі амерыканскі флот ўжо быў гатовы да правядзення баявых аперацый[55]:

«Да прыкладу, на першых этапах ўзнікла патрэба ў ударах ракетамі „Тамагаўк“ тым больш, што караблі ВМС ЗША ўжо былі на месцы. На іх борце ўжо былі ракеты, усё гэта было, паколькі мы чакалі такога развіцця падзей»

24 сакавіка ЗША пачалі перакідку больш за 4 тысячы марскіх пяхотнікаў ў раён Міжземнага мора — амфібійна-дэсантная група пастаяннай гатоўнасці Bataan і 22-й экспедыцыйны Корпус марской пяхоты ЗША[56].

У канцы сакавіка ў расiйскіх СМІ друкавалася заява неназванай крыніцы ў расійскай выведцы пра тое, што наземная аперацыя можа пачацца ў канцы красавіка ці пачатку мая[57].

Аперацыя па ўвядзенні беспалётнай зоны актыўна абмяркоўвалася ў НАТА Вялікабрытаніяй і Францыяй у канцы лютага—пачатку сакавіка.

ЗША выступілі ў падтрымку магчымай рэзалюцыі значна пазней, спачатку не жадаючы ўмешвацца ў сітуацыю вакол Лівіі з-за складаных адносін з арабскімi краiнамi. Аднак пасля таго, як Ліга арабскіх дзяржаў выступіла за стварэнне беспалётнпй зоны (у прыватнасці, ідэю падтрымалі Ліван, ААЭ і Катар), ЗША сталі прымаць больш актыўны ўдзел у абмеркаванні магчымай аперацыі.

Міністр абароны ЗША Роберт Гейтс заявiў[58]:

«Стварэнне зоны пачынаецца з знішчэння СПА суперніка … і пасля гэтага можна не хвалявацца, што нашы хлопцы будуць збітыя. Але ўсё менавіта так пачынаецца»

19 сакавіка пачалася французская аперацыя па стварэнні беспалётнпй зоны, адразу пасля гэтага пачалі дзейнічаць і іншыя краіны кааліцыі.

Iнтэрвенцыя

Запуск ракет «Тамагаўк» з карабля USS Barry (DDG 52), 19 сакавіка.
F-16 ВПС США вылятая з базы Spangdahlem, Германія, 20 сакавіка.
Верталёт Aérospatiale AS.365 Dauphin ВМФ Францыі прызямляецца на борце USS Mount Whitney (LCC-JCC 20), 21 сакавіка.

19 сакавіка ў 16:00 па GMT 19 самалётаў ВПС Францыі вылецелі ў зону горад Бенгазі з заяўленай мэтай «абароны насельніцтва горада ад сіл Кадафі». У 16:45 і 16:59 самалёты знішчылі некалькі адзінак бронетэхнікі, пачаўшы аперацыю. Францыя дзейнічае ў двух галінах: па-першае, каб «забяспечыць беспалётную зону», па-другое, каб «абараніць ад нападаў грамадзянскае насельніцтва»[59]. У той жа дзень баявыя вылеты пачалі здзяйсняць амерыканскія і брытанскiя самалёты. Абстрэл ракетамі Тамагаўк (114 штук) па сістэмах СПА таксама здзейснілі брытанскiя і амерыканскія караблі і падлодкі[60]. Удары кааліцыі нанесены па грамадзянскіх і ваенных аб’ектах у буйных гарадах, у тым ліку Трыпалі, Бенгазі, Сірт, Тархуна, Мамура, Зуварэ, і нафтасховішчаў ў раёне Місраты, у выніку чаго там ўспыхнулі пажары.

20 сакавіка ВПС заходняй кааліцыі нанеслi авіяўдары і ракетныя ўдары па сталіцы Лівіі — Трыпалі. Таксама амерыканскія і брытанскія самалёты працягнулі бамбіць войскі Кадафі, паведамляецца пра знішчэнне 70 адзінак баявой тэхнікі. Сярод забiтых ёсць i грамадзянскія асобы. У аперацыях 20 сакавіка таксама прынялі ўдзел самалёты Італіі і Даніі.

Тым часам была усталявана марская блакада Лівіі шляхам пастаноўкі на рэйд больш за 20 баявых караблёў і падводных лодак краін заходняй ваеннай кааліцыі[61].

21 сакавіка да інтэрвенцыі далучылiся Іспанія i Канада, чые баявыя самалёты здзейснілі ў той дзень свае першыя авiяналёты[62][63]. Таксама з амерыканскіх караблёў было здзейснена больш за дзесяць залпаў ракетамi. Адна з ракет знішчыла рэзідэнцыю Кадафі ў Трыпалі. Аднак самаго Кадафі там не было.

21 сакавіка французскі авіяносец прыбыў у зону баявых дзеянняў, палубныя самалёты пачалі здзяйсняць баявыя вылеты. Францыя пашырыла свой кантынгент накіраваўшы дадатковыя 2 самалёта Mirage 2000-5 і 2 Mirage 2000D на ваенную базу ў Італіі.

Вечарам гэтага дня, знішчальнік-бамбардзіроўшчык ВПС ЗША F-15E, які выляцеў з авіябазы Авіяна, Італія, пацярпеў крушэнне з-за механічнай няспраўнасці ў 40 кіламетрах на паўднёвы-захад ад горада Бенгазі. Абодва члена экіпажа катапультаваліся. Пiлотаў хутка эвакуiравалi.

23 сакавіка 2011 года камандуючы ВПС Вялікабрытаніі Грэг Бэгвел заявіў, што ВПС Лівіі больш не існуюць як баяздольная арганізацыя. Неглядзячы на гэтае паведамленне лiвiйская авiацыя яшчэ працягвала выконваць баявыя задачы[64].

У ноч з 23 па 24 сакавіка, сіламі 6 знішчальнікаў (2х Rafale і 4х Mirage 2000D) ВПС і ВМС Францыі, узброеныя ракетамі SCALP GP, праведзены налёт на лiвiйскую авіябазу ў 250 кіламетрах на поўдзень ад узбярэжжа Міжземнага мора[65]. Каля 14:30 CET самалётамі Rafale і Mirage 2000 у ходзе патрулявання паветранай прасторы Лівіі быў знойдзены самалёта лівійскай ВПС Г-2 Галеб. Адразу пасля яго прызямлення на авіябазе блізу горада Місурата ён быў знішчаны ракетай «паветра-зямля». Тым часам ВПС Нарвегіі далучыліся да аперацыі «Рассвет Адысеі» і перадалі пад аператыўнае кіраўніцтва ВПС ЗША шэсць знішчальнікаў F-16, якія базуюцца на авіябазе Суда, Крыт, Грэцыя. У той жа дзень ВМФ Вялікабрытаніі нанeслi ракетамі «Тамагаўк», запушчанымі з борта падлодкі HMS Triumph, удары па мэтам СПА Лівіі[66]. Таксама самалёты кааліцыі нанеслі бомбавы ўдар па авіябазе Себха ў 620 кіламетрах на поўдзень ад Трыпалі[67].

На наступны дзень два Tornado ВПС Вялікабрытаніі і знішчальнікі ВПС Францыі сумесна знішчылі 7 танкаў Т-72 сіл лаяльных Муамару Кадафі блізу горада Альджабія. Катарскіе Mirage 2000, якія далучыліся да аперацыі «Світанак адысеі» і самалёты французскіх ВПС здзейснілі сумесныя выведвальныя палёты ў раёне гарадоў Місурата, Эль-Зінтан, Сірт і Альджабія. Чатыры Mirage 2000Ds ВПС Францыі ажыццявілі знішчылі артылерыйскую батарэю сіл лаяльных Муамару Кадафі ў раёне горада Альджабія. 3 бомбы з лазерным навядзеннем былі скінутыя з двух F-16 ВПС Нарвегіі супраць лівійскіх танкаў.

26 сакавіка ВПС Францыі нанеслі некалькі паветраных удараў па мэтам ў раёне гарадоў Эль-Зінтан і Місурата, знішчыўшы на стаянках па меншай меры 5 лёгкіх штурмавікоў Г-2 Галеб і два ўдарныя верталёты Мі-35.

27 сакавіка знішчальнікі F-16 ВПС Даніі знішчылі некалькі установак САУ на поўдзень ад Трыпалі. Тым часам чатыры CF-18 Hornet ВПС Канады знішчылі склад з узбраеннем ў 92 кіламетрах на поўдзень ад Місураты.

Раніцай 28 сакавіка знішчальнікі Panavia Tornado ВПС Вялікабрытаніі знішчылі два лівійскіх танка і дзве бронемашыны каля Місураты. На працягу раніцы самалёты ВПС Вялікабрытаніі атакавалі склады з узбраеннем каля горада Себха на поўдні Лівіі[68].

29 сакавіка цяжкаўзброены AC-130 і штурмавік A-10 Thunderbolt II, уключыліся ў аперацыю «Світанак Адысеі», атакаваўшы наземныя сілы Муамара Кадафі. Акрамя таго, два бамбавіка B-1 ВПС ЗША вылецелі з авіябазы Элсварт i нанеслі ўдар па невядомых мэтам ў Лівіі[69].

30 сакавіка самалёты міжнароднай кааліцыі нанеслі ўдар па калоне лівійскіх урадавых войскаў, якія надыходзялi ў напрамку горада Адждабiя. Паўстанцы, якія спяшаліся схавацца ад суперніка ў Адждабii, убачыўшы наступствы авіяўдару, пачалі святкаваць і страляць у паветра[70].

2 красавіка заходняя кааліцыя выпадкова нанесла авіяўдар па групе апазіцыянераў на ўсходняй ускраіне лівійскага горада Марса-эль-Брэг, знішчыўшы пры гэтым не менш за дзесяць праціўнікаў урада Кадафі[71].

8 красавіка самалёты НАТА нанеслі ракетныя ўдары па ваенных арсеналаў, якія належаць лаяльным Муамару Кадафі сілам. Бамбардзіроўцы падвергнуліся ваенныя склады, размешчаныя ў 15 кіламетрах на паўднёвы ўсход ад горада Зінтан. Як паведаміў адзін з жыхароў горада, у раёне ваенных складоў адбылося не менш за 14 выбухаў, паўстаў моцны пажар. Пасля ракетнага ўдару, нанесенай авіяцыяй НАТА, паўстанцы паспрабавалі наблізіцца да складоў, каб ацаніць вынікі бамбардзіроўкі, аднак лаяльныя Кадафі вайскоўцы не далі ім наблізіцца, адкрыўшы агонь з гранатамётаў[72].

10 красавіка авіяцыя краін НАТА падбіла 25 танкаў урадавых войскаў у Лівіі.

25 красавіка, у выніку бамбаванняў авіяцыяй НАТА Трыпалі, пашкоджана рэзідэнцыя Кадафі[73].

У ноч з 30 красавіка на 1 мая малодшы сын Кадафі Сейф аль-Араб і трое ўнукаў, загінулі 2011 года ў выніку авіяўдару ВПС НАТА па яго дома ў Трыпалі[74][75].

5 мая, у выніку налёту авіяцыі НАТА, было знішчана некалькі верталётаў узброеных сіл Лівіі падчас іх перавозкі[76].

10 мая ў 2 гадзіны ночы па мясцовым часе авіяцыя НАТА нанесла серыю ўдараў па Трыпалі. Паведамлялася, што меркаванай мэтай авіяўдараў была рэзідэнцыя Кадафі. У выніку бамбаванняў былі пашкоджаныя некалькі будынкаў, якія не маюць ваеннага прызначэння[77].

Ноччу 20 мая сілы НАТА нанеслі авіяўдар па 8 караблям, якія знаходзяцца ў партах Трыпалі, Аль-Хумса і Сірта. Праз два днi авіяцыя паўночнаатлантычнага альянсу рэалізавала авіяўдары па порце Трыпалі і па раёне Баб аль-Азіза[78].

24 мая авіяцыя НАТА правяла ў Трыпалі шырокамаштабнае бамбаванне, паведамляецца аб мінімум 20 авіяўдараў і 150 пацярпелых. Увечары таго ж дня ў Трыпалі былі чутныя выбухі ад яшчэ 6 авіяўдараў. Наступныя авіяўдары па сталiцы краiны былi здейснены 28 мая i 2 чэрвеня.

4 чэрвеня ў 18:30 ВПС НАТА нанеслі авіяўдары па ўсходнім прыгарадзе Лівіі — Таджура, дзе знаходзіцца ваенная база Кадафі[79].

7 чэрвеня інтэрвентамі было здзейснена каля 60 авіаналетаў на Трыпалі[80]. У гэты дзень Кадафi выступіў са зваротам да народу[81]. На наступны дзень прашлі новыя бамбардзіроўкі сталіцы[82].

15 чэрвеня, пасля перапынку, пачаліся новыя бамбардзіроўкі Трыпалі[83].

16 чэрвеня заходняя кааліцыя выпадкова нанесла ўдар па сілах паўстанцаў[84].

19 чэрвеня, падчас чарговай бамбардзіроўкі Трыпалі сіламі заходняй кааліцыі, загінула 7 мірных жыхароў[85].

28 чэрвеня ўлады ФРГ заявілі, што гатовы пастаўляць НАТА для вайны ў Лівіі дэталі для бомбаў, боепрыпасы і тэхнічныя сродкі[86].

1 жніўня Нарвегія спыняе свой удзел у ваеннай аперацыі ў Лівіі.

20 кастрычніка адбылося забойства Муамара Кадафі.

31 кастрычніка абвешчана аб завяршэнні ваеннай аперацыі НАТА і яго саюзнікаў на тэрыторыі Лівіі.

Дапамога Беларусі ўраду Кадафі

Асноўны артыкул: Беларусы ў лівійскім канфлікце Афіцыйна Рэспубліка Беларусь падтрымлівала ўлады Лівіі дыпламатычна і не заяўляла аб садзейнічанні сваіх вайскоўцаў у барацьбе з інтэрвентамі, акрамя таго, МУС Беларусі адмаўляў удзел рэспублікі ў грамадзянскай вайне[87][88]. Адкак з самага пачатку канфлікта перыядычна выдаваліся паведамленні аб пастаўках зброі, дзейнасці беларускіх вайсковых саветнікаў і наймітаў[6][7][10].

Па звестках SIPRI і іншых заходніх крыніц, 15 лютага з Баранавічаў у Лівію вылецеў транспартнік Іл-76[89]. Згодна з іх здагадкамі, самалёт вёз зброю для войскаў Кадафі. На думку беларускага ваеннага аналітыка Аляксандра Алесіна, адпраўка ў краіну якой-небудзь зброі немэтазгодна, паколькі лівійская армія на той момант была добра забяспечана. Значна большую неабходнасць, як заявіў аглядальнік, прадстаўлялі ваенныя спецыялісты і рамонтнікі, якія б падтрымлівалі баяздольнасць тэхнікі і яе рамонт[8].

25 лютага ў заходніх СМІ з’явілася інфармацыя, што ў падаўленні вулічных беспарадкаў удзельнічаюць беларускія, а таксама сербскія, украінскія і румынскія найміты. Замежныя байцы пілатуюць баявую авіяцыю, абстрэльваючы апазіцыю і таксама праводзячы патруляванне і зачыстку вуліц на аўтамабілях[90].

6 красавіка выдавецтва «Комсомольская правда» апублікавала артыкул аб дапамозе беларускіх ваенных саветнікаў і наймітаў урадавым сілам, асабліва ў частцы ўстойлівасці замежнай інтэрвенцыі. Як паведамлялася, ваенныя рэспублікі пераканалі лівійцаў аддаць перавагу ўзброеным пікапам замест класічнай бронетэхнікі, а таксама ўвесці ў тактыку некаторыя элементы партызанскай вайны, тым самым знізіўшы эфектыўнасць авіяўдараў НАТА і павялічваючы мабільнасць урадавых сіл. Дзякуючы іх садзейнічанню, у канцы сакавіка—пачатку красавіка армія Кадафі нават здолела перайсці ў контрнаступленне. Як заявіў саветнік пасольства Беларусі ў Трыпалі Георгій Грамыка, да грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі ў краіне знаходзіўся кантынгент з 500 беларускіх інструктараў і ваенспецоў (з пачаткам баявых дзеянняў частку з іх эвакуіравалі). Ваенныя займаліся падрыхтоўкай сілавікоў, рамонтам і эксплуатацыяй ваеннай тэхнікай. «Комсомольская правда» казала і пра наёмнікаў з індывідуальнымі кантрактамі і аб былых байцам 334-га атрада са складу 5-й асобнай брыгад спецпрызначэння. Некаторыя з іх, як мяркуецца, праходзілі падрыхтоўку на расійскіх базах спецназа і ўдзельнічалі ў вайне ў Афганістане[6].

Зноў аб беларускім ўдзеле загаварылі ў жніўні—верасні, калі ўсплыла інфармацыя аб знаходжанні беларускаў, у тым ліку снайпераў[10], на паўночным захадзе краіны, дзе яны магчыма маглі ўступіць у прамыя сутыкнення са спецпадраздзяленнямі НАТА, ААЭ і Катара[91]. Чацвёра грамадзян Беларусі ў жніўні (Валерый Гардзіенка, Ігар Едзімічаў, Фёдар Труфанаў[92] і Вячаслаў Качура[7]) нават трапілі ў палон да паўстанцаў у Трыпалі, дзе былі асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі за супрацоўніцтва з лаялістамі[11]. Пасродкам доўгіх перамоваў удалося дамагчыся датэрміновага вызвалення беларускіх грамадзян, апошні з якіх, Качура, пры садзейнічанні кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава, свярнуўся дадому ў 2018 годзе. Ён жа быў раней начальнікам штаба 334-га асобнага атрада спецпрызначэння[7].

Выкарыстанне зброі з збедненым уранам

У ліпені 2018 урад нацыянальнай згоды Лівіі абвінаваціла блок НАТА ў выкарыстанне зброі з збедненым уранам, калi лівійскія медыкі высветлілі, што за апошнія гады ў краiне рэзка вырасла колькасць анкалагічных захворванняў менавіта ў тых месцах, якія падвяргаліся бамбаванням ў 2011 годзе[93]. Улады маюць намер звярнуцца ў МАГАТЭ і іншыя міжнародныя арганізацыі па дапамогу ў правядзенні дбайных даследаванняў прысутнасці збедненага ўрану і ў раёнах Лівіі, якія падвергліся бамбаванням.

Першыя паведамленні аб выкарыстанні збяднёнага ўрану ў лівійскім канфлікце з’явіліся яшчэ ў красавіку 2011. Па сведчанні незалежнай групы навукоўцаў, якія тады працавалi ў Лівіі, у гэтай краіне былі знойдзеныя сляды збедненага ўрану. Імі быў зафіксаваны павышаны ўзровень радыяцыі ў варонках ад бомбаў і на аскепках снарадаў, якія заставаліся пасля авіяўдараў НАТА[94].

Афіцыйныя прадстаўнікі Паўночнаатлантычнага альянсу абвяргаюць любую інфармацыю пра ўжыванне забароненых рэчываў у канфлікце ў Лівіі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 НАТО завершает миссию в Ливии.
  2. Obama’s Libya Debacle. How a Well-Meaning Intervention Ended in Failure // Foreign Affairs, 2015
  3. Нарвегія завяршыла сваё ўдзелы ў ваеннай аперацыі НАТО ў Лівіі — Навіны Палітыкі. Навіны@Mail.ru Архівавана 26 сакавіка 2017.
  4. Egypt Said to Arm Libya Rebels — WSJ.com
  5. Тэлежурналісты выкрылі Захад: насуперак забароне ААН, у Лівіі дзейнічае яго спецпрызн
  6. 1 2 3 4 5 6 7 На стороне Каддафи воюют белорусские партизаны(недаступная спасылка) — Комсомольская правда, 6 апреля 2011
  7. 1 2 3 4 5 Источник: освобожденный из плена в Ливии белорусский военный прибыл в Минск
  8. 1 2 3 Какие последствия могут иметь скандалы с поставками оружия?
  9. Летало ли белорусское оружие в Ливию и Кот-д’Ивуар? Архівавана 30 лістапада 2018. // TUT.BY, 2 марта 2011
  10. 1 2 3 Белорусские снайперы защищали Каддафи в Ливии?
  11. 1 2 Суд над русскими «наемниками» в Ливии возмутил Москву // RT, 5 июня 2012
  12. Canadian to lead NATO’s Libya mission — World — CBC News
  13. Франция приветствует посредничество России и АС в Ливии / РИА Новости
  14. 1 2 О международной военной операции в Ливии / Институт Ближнего Востока
  15. «Одиссея. Рассвет»: Ливию утюжат бомбами и ракетами / СвободнаяПресса
  16. Катар признал участие своей армии в ливийской войне — km.ru
  17. http://www.aljazeera.com/blogs/africa/2011/03/18951.html Архівавана 10 жніўня 2018.
  18. «Gadhafi Asks Obama To Call Off NATO Military Campaign»// CTV News[en], 6 April 2011. Retrieved 27 August 2011.
  19. Американский истребитель F-15E разбился в Ливии / Forbes
  20. U.S. Navy Drone Missing over Libya Was ‘Shot Down’ by Gaddafi’s Forces (нявызн.), Daily Mail (8 June 2011). Праверана 7 August 2011.
  21. Спецназ войск НАТО активно действует в Дамаске и Алеппо Архівавана 13 снежня 2018.
  22. Дорогой британский спецназ возвращается домой. Потери признаны «неприемлемыми»
  23. Airman killed in road accident in Italy Архівавана 25 ліпеня 2011 года.
  24. Three Dutch Marines Captured During Rescue in Libya (нявызн.), BBC News (3 March 2011). Праверана 11 May 2011.
  25. NATO — NATO and Libya: Operational Media Update, 25-Oct.-2011
  26. NATO: Gadhafi forces caught mining Misrata port — USATODAY.com
  27. В результате авиаударов НАТО в Ливии погибло 718 и ранено более 4000 мирных жителей//ИА Regnum, 01.06.2011
  28. Цена за голову Каддафи — 3500 бойцов НАТО
  29. Инструменты противодействия Западу «Expert Online» / 23 авг 2012
  30. Security Council Approves ‘No-Fly Zone’ over Libya, Authorizing ‘All Necessary Measures’ to Protect Civilians, by Vote of 10 in Favour with 5 Abstentions
  31. UN no-fly zone over Libya: what does it mean?
  32. Gunfire, explosions heard in Tripoli — CNN.com
  33. A history of Libya’s ties with the US (Би-би-си)
  34. Ливия: Брест — мировому империализму
  35. Приобщение к «Оси» Кубы, Ливии и Сирии
  36. За что свергли Каддафи? // ТАСС, 19 марта 2021
  37. Ливия заплатит два миллиарда фунтов жертвам терактов ИРА // Lenta.ru, 13 июня 2010
  38. Каддафи оскорбил саудовского короля на саммите ЛАГ // Газета.ру, 30 марта 2009
  39. Экзлюзивное интервью. Муаммар Каддафи Архівавана 24 чэрвеня 2021. // Ютуб-канал RTД на русском, 20 октября 2016
  40. Рассекреченные письма Хиллари Клинтон раскрыли реальные причины вторжения в Ливию
  41. Virtual Reading Room Documents Search Results
  42. На улицах Триполи - настоящая война (нявызн.). vesti.ru. Праверана 30 чэрвеня 2018.
  43. США передислоцируют флот и авиацию вокруг Ливии, Британия говорит о начале военной операции (нявызн.), RUS Delfi (1298915522). Праверана 11 верасня 2018.
  44. Пентагон направил в сторону Ливии “Энтерпрайз” и “Маунт-Уитни” (нявызн.). vesti.ru. Праверана 30 чэрвеня 2018.
  45. Rebel Leader Calls for ‘Immediate Action’ on No-Fly Zone (нявызн.), CNN (9 March 2011). Праверана 10 March 2011.
  46. McGreal, Chris. Gaddafi’s Army Will Kill Half a Million, Warn Libyan Rebels (нявызн.), The Guardian (12 March 2011). Праверана 12 March 2011.
  47. Denslow, James. Lebanon’s role in a U.N. security council resolution against Libya is evidence of unfinished business between the two countries (нявызн.). The Guardian (16 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 20 сакавіка 2011.
  48. Каддафи обещает отдать все нефтяные контракты российским, китайским и индийским компаниям (нявызн.), NEWSru.com . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  49. Оппозиция: Нефть Ливии достанется странам, помогавшим в борьбе с Каддафи(руск.) . www.vz.ru. Праверана 30 чэрвеня 2018.
  50. U.N. authorises no-fly zone over Libya (нявызн.), Al Jazeera (17 сакавіка 2011). Праверана 17 сакавіка 2011.
  51. Mark Mardell. Libya: U.N. backs action against Colonel Gaddafi (нявызн.), BBC News (17 сакавіка 2011). Праверана 17 сакавіка 2011.
  52. U.N. Security Council approves no-fly zone over Libya (нявызн.). CNN (17 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана 17 сакавіка 2011.
  53. UK prepares for Libya no-fly zone(нявызн.) , BBC News (18 сакавіка 2011). Праверана 30 чэрвеня 2018.
  54. Sly, William Branigin, Liz. Obama demands pull-back of Libyan troops; Tripoli declares cease-fire(нявызн.) , Washington Post (18 сакавіка 2011). Праверана 30 чэрвеня 2018.
  55. США заранее готовили ВМС для военной операции в Ливии - Пентагон (нявызн.). Нефть России : новости. www.oilru.com. Праверана 30 чэрвеня 2018.
  56. США начали переброску морской пехоты к берегам Ливии(руск.) , РИА Новости (20110324T0840+0300Z). Праверана 30 чэрвеня 2018.
  57. Российская разведка узнала о плане наземной операции в Ливии (нявызн.), lenta.ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  58. U.S. Mulling Military Options in Libya (нявызн.), CNN (2 March 2011). Праверана 10 March 2011. Архівавана 7 ліпеня 2012.
  59. ВВС Франции нанесли первый удар по ливийской военной технике(руск.) , РИА Новости (20110319T1958+0300Z). Праверана 30 чэрвеня 2018.
  60. Британская подлодка выпускает ракеты “Томагавк” по ливийским системам ПВО - Минобороны(руск.) , РИА Новости (20110320T0130+0300Z). Праверана 30 чэрвеня 2018.
  61. Коалиция установила морскую блокаду Ливии (нявызн.), utro.ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  62. Spanish fighter jets carry out first patrols over Libya - Region - World - Ahram Online(англ.) . english.ahram.org.eg. Праверана 30 чэрвеня 2018.
  63. Commons unanimously backs Canada’s deployment to Libya - The Globe and Mail (нявызн.) (26 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2011. Праверана 30 чэрвеня 2018.
  64. Libya air force ‘unable to fight’(нявызн.) , BBC News (23 сакавіка 2011). Праверана 30 чэрвеня 2018.
  65. Libye : point de situation opération Harmattan n°6
  66. British submarine launches further strikes on Libyan air defence systems(англ.) , GOV.UK . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  67. Targets deep within Libya hit; fewer US jets used (нявызн.), MSNBC (March 24, 2011).
  68. March 28th Updates (нявызн.) (недаступная спасылка). LibyaFeb17.com (28 сакавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011.
  69. Ellsworth Airmen join Operation Odyssey Dawn (нявызн.), Rapid City Journal (March 29, 2011).
  70. Коалиция нанесла новый удар по наступающим войскам Каддафи (нявызн.), lenta.ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  71. Западная коалиция нанесла авиаудар по группе ливийских оппозиционеров — Новости Политики — Новости Mail.Ru Архівавана 30 мая 2015.
  72. Авиация НАТО разбомбила военные склады сил Каддафи (нявызн.), lenta.ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  73. Резиденция Каддафи повреждена в результате бомбардировки (нявызн.), lenta.ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  74. В результате авианалета погибли сын и трое внуков Каддафи(руск.) , NEWSru.com .
  75. Убит один из сыновей Каддафи(руск.) , “Лента.Ру (01.05.2011).
  76. Натовцы разбомбили ливийские вертолеты (нявызн.), lenta.ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  77. Авиация НАТО нанесла новую серию ударов по Триполи (нявызн.), lenta.ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  78. НАТО нанесло новые удары по порту Триполи (нявызн.), lenta.ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  79. Авиация НАТО нанесла удары по Триполи (нявызн.), lenta.ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  80. НАТО отметило день рождения Каддафи бомбардировкой Триполи (нявызн.), lenta.ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  81. ВВС НАТО провели бомбардировку Триполи (нявызн.), lenta.ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  82. НАТО возобновило бомбардировки Триполи (нявызн.), lenta.ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  83. ВВС НАТО возобновили бомбардировки Триполи (нявызн.), lenta.ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  84. НАТО призналось в ошибочном нападении на ливийских повстанцев (нявызн.), lenta.ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  85. Ливийские власти обвинили НАТО в убийстве семи мирных жителей (нявызн.), lenta.ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  86. ФРГ поможет войскам НАТО в Ливии военной техникой и боеприпасами (нявызн.), lenta.ru . Праверана 30 чэрвеня 2018.
  87. МИД: Белорусских военных в Ливии нет и никогда не было Архівавана 19 красавіка 2021.
  88. Белорусских снайперов в Ливии не было, заявил МИД
  89. NEWSru.com :: SIPRI: Белоруссия снабдила Каддафи оружием для уничтожения революционеров
  90. СМИ: в расправе над ливийскими повстанцами, возможно, участвуют наемники из Белоруссии
  91. В боях за Триполи принял участие иностранный спецназ
  92. В Минск вернулся белорус, который провел в ливийском плену больше шести лет // Комсомольская правда, 2 февраля 2018(недаступная спасылка)
  93. РИА НОВОСТИ: Ливия обвинила НАТО в применении оружия с обедненным ураном
  94. Армейский вестник: Урановая нанопыль засеяла ливийские города Архівавана 1 чэрвеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·2011 год у Лівіі
Катэгорыя·Грамадзянская вайна ў Лівіі
Катэгорыя·Гісторыя Лівіі
Катэгорыя·Паветраныя бітвы і аперацыі
Катэгорыя·Сакавік 2011 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных