У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Дзяржаўны сакратар.
Дзяржаўны сакратар ЗША (англ.: United States Secretary of State) узначальвае Дзяржаўны дэпартамент — ведамства знешняй палітыкі ЗША, заснаванае ў 1789. Пост дзяржаўнага сакратара ЗША аналагічны пасадзе міністра замежных спраў у большасці іншых дзяржаў. Дзяржаўны сакратар з’яўляецца чацвёртай паводле парадку замяшчэння прэзідэнцкай улады асобай.
Кандыдатура на пост дзяржсакратара прызначаецца прэзідэнтам і зацвярджаецца сенатам.
Асноўны артыкул: Спіс Дзяржаўных сакратароў ЗША