wd wp Пошук:

Дзяржаўны дэпартамент ЗША

Дзяржаўны дэпартамент ЗША (англ.: The United States Department of State) — міністэрства ва ўрадзе ЗША, узначаленае Дзяржаўным сакратаром. Утвораны ў 1789 годзе. Першым дзяржсакратаром ЗША стаў Томас Джэферсан.

З 21 студзеня 2009 года дэпартамент узначальвае Хілары Клінтан, якая змяніла на гэтай пасадзе Кандалізу Райс.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША выконвае функцыі міністэрства замежных спраў.

Структура дэпартамента

Падраздзяленне Дзярждэпартамента ЗША — Бюро па дэмакратыі, правам чалавека і працы публікуе штогадовы даклад пра падтрымку Злучанымі Штатамі правоў чалавека і дэмакратыі ў свеце.

Падрыхтоўкай дыпламатычных працаўнікоў займаецца Інстытут замежнай службы, які таксама з’яўляецца падраздзяленнем Дзярждэпартамента. Дырэктар інстытута мае ранг памочніка Дзяржсакратара ЗША.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Federal Employment Reports, Employment and Trends - December 2012United States Office of Personnel Management. Праверана 23 мая 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Міністэрствы замежных спраў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1789 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністэрствы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат