wd wp Пошук:

Стакгольмскі інстытут даследавання праблем міру

Стакгольмскі інстытут даследавання праблем міру (СІДПМ) (шведск.: Stockholms internationella fredsforskningsinstitut, англ.: Stockholm International Peace Research Institute — SIPRI) — шведскі аналітычны цэнтр, які займаецца вывучэннем праблем міру і канфліктаў, перш за ўсё, пытанняў кантролю над ўзбраеннямі і раззбраення.

З 1969 года выпускае штогоднік СІДПМ (SIPRI)[1].

Гісторыя

У 1964 годзе прэм’ер-міністр Швецыі Тагэ Эрландэр высунуў ідэю аб тым, каб заснаваць навукова-даследчы інстытут у гонар 150-годдзя палітыкі нейтралітэту Швецыі. Шведская Каралеўская камісія, якую ўзначальваў Альва Мюрдаль, прапанавала ў сваім дакладзе ў 1966 годзе заснаваць інстытут, які пасля атрымаў назву Міжнародны інстытут даследавання праблем міру. Мэтай інстытута з’яўляецца «выявіць перадумовы стабільнага міру і знайсці мірныя рашэнні міжнародных канфліктаў». Камісія параіла сфакусаваць даследаванні ў галіне абмежавання, скарачэння і кантролю над узбраеннямі. Акрамя гэтага, Камісія парэкамендавала «працаваць над палітычнымі пытаннямі, якія маюць практычнае значэнне». Інстытут быў заснаваны 1 ліпеня 1966 года ў Стакгольме (Швецыя).

СІДПМ (SIPRI) мае рэпутацыю навукова-даследчага інстытута, які валодае шырокай базай дадзеных у такіх галінах як абмежаванне, скарачэнне і кантроль над узбраеннямі, вытворчасць і транспарціроўка ўзбраенняў, ваенныя выдаткі. Усе крыніцы, якімі карыстаецца інстытут, з’яўляюцца адкрытымі.

Структура

Інстытут складаецца з наступных падраздзяленняў:

Дарадчы камітэт выконвае кансультатыўную ролю.

SIPRI цесна супрацоўнічае з некалькімі міжурадавымі арганізацыямі, да прыкладу, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і Еўрапейскі Саюз. Акрамя таго, інстытут рэгулярна запрашае да сябе розных парламентарыяў, навуковыя дэлегацыі і даследчыкаў з іншых інстытутаў.

Вобласць даследавання

Публікацыі

Публікацыі і інфармацыйны матэрыял маюць вялікую папулярнасць сярод палітыкаў, журналістаў, арганізацый і чытачоў, якія зацікаўлены ў вышэйзгаданых тэмах. SIPRI прымае ўдзел у шматлікіх канферэнцыях і сімпозіумах, на якіх дакладвае вынікі сваіх даследаванняў. Кожны год SIPRI публікуе кнігу «Штогоднік СІДПМ» (SIPRI). Упершыню кніга была апублікаваная 12 лістапада 1969 годзе. Кніга ўяўляе сабой незалежныя крыніцы, якім могуць скарыстацца журналісты, палітыкі і іншыя даследчыкі, якія цікавяцца ўзброенымі канфліктамі і іх рашэннямі, кантролем над узбраеннямі і гэтак далей. Кніга перакладаецца на рускую, украінскую, кітайскую і арабскую мовы.

Фінансаванне

SIPRI фінансуецца з дапамогай грантаў, што выдзяляюцца ў асноўным шведскім урадам. Таксама Інстытут шукае фінансавую падтрымку ў іншых арганізацый і незалежных фондаў.

Зноскі

  1. Список публикаций(нявызн.). www.imemo.ru. Праверана 27 кастрычніка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Міжнародныя навуковыя арганізацыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Навуковыя інстытуты паводле алфавіта
Катэгорыя·Стакгольм
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Навуковыя інстытуты Швецыі