wd wp Пошук:

Самаходная артылерыйская ўстаноўка

Гусенічная САУ 2С1 «Гваздзік»
Колавая САУ «Богдана»[uk] на шасі КрАЗ-6322

Самаходная артылерыйская ўстаноўка (САУ) — баявая машына з гарматай усталяванай на самаходным колавым або гусенічным шасі, якое адначасова служыць для яе лафетам. Прызначана для агнявой падтрымкі танкаў і пяхоты. Падзяляюцца па масе на лёгкія (да 20 т), сярэднія (да 40 т) і цяжкія (звыш 40 т); паводле тыпу гармат — на пушкі, гаўбіцы, гаўбіцы-пушкі; па бранявой ахове — на закрытыя, паўзакрытыя і адкрытыя.

САУ з’явіліся ў Першую сусветную вайну, шырока выкарыстоўваліся ў Другой сусветнай. Выконвалі задачы артылерыйскай падтрымкі рухомых злучэнняў у барацьбе з танкамі, бронемашынамі, агнявымі сродкамі і інш.

У Беларусі на ўзбраенні знаходзяцца самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі 2С1 «Гваздзік», 2С3М «Акацыя», 2С5 «Гіяцынт», 2С19 «Мста».

Задачы

Задача САУ — забяспечваць падтрымку агнём з далёкай дыстанцыі. Пры гэтым САУ больш мабільная, чым гарматы, якія трэба буксіраваць. Яе мабільнасць дазваляе не адставаць ад перадавых сіл.

Звычайна не прадугледжваецца, што САУ будуць уваходзіць у беспасрэдны стык і наўпрост змагацца супраць іншых браніраваных баявых машын (калі толькі САУ не грае супрацьтанкавую ролю), што з’яўляецца ключавым адрозненнем ад танка. З гэтай ролі ўскоснай падтрымкі вынікае, што САУ звычайна мае гармату большага калібра, чым танк, але браня лягчэйшая, абараняе ад стралковай зброі і аскепкаў снарадаў.

Знішчальнікі танкаў гістарычна найбольш паспяхова выкарыстоўваліся ў абарончых баях і баях з засад.

Колькасць самаходнай артылерыі паводле краін

Колькасць самаходнай артылерыі паводле краін (станам на 2021 год)[1]
КраінаКолькасць
1 Расія6540
2 Рэспубліка Карэя3040
3 Кітай1970
4 ЗША1500
5 Егіпет1165
6 Турцыя943
7 КНДР900
8 Украіна785
9 Іран770
10 Саудаўская Аравія705
11 Ізраіль650
12 Грэцыя547
13 Польшча529
14 Сірыя528
15 Марока510
16 Балгарыя506
17 Беларусь482
18 Іарданія461
19 Пакістан429
20 Лівія365
21 Алжыр324
22 Кітайская Рэспубліка257
23 Казахстан246
24 Азербайджан242
25 Швейцарыя224
26 Японія214
27 ААЭ180
28 Інданезія153
29 Фінляндыя140
30 Бразілія136
31 ФРГ117
32 Францыя109
33 Куба100
34 Індыя100
35 В’етнам100
36 Кувейт98
37 Іспанія96
38 Сербія93
39 Вялікабрытанія89
40 Нарвегія80
41 Узбекістан80
42 Аргенціна75
43 Грузія73
44 Туркменістан73
45 Туніс67
46 Эфіопія65
47 Нігерыя65
48 Аўстрыя62
49 Венесуэла60
50 Бахрэйн58
51 Боснія і Герцагавіна57
52 Нідэрланды57
53 Бангладэш54
54 Італія54
55 Тайланд53
56 Чылі48
57 Чэхія48
58 Сінгапур48
59 Швецыя48
60 Катар46
61 Латвія45
62 Ірак44
63 Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка43
64 Арменія40
65 М’янма40
66 Лаос34
67 Кенія30
68 Кыргызстан30
69 Ангола28
70 Харватыя24
71 Перу24
72 Паўднёвы Судан24
73 Эрытрэя20
74 Емен20
75 Эстонія18
76 Партугалія18
77 Батсвана16
78 ДР Конга16
79 Літва16
80 Славакія16
81 Данія15
82 Эквадор15
83 Ліван12
84 Філіпіны12
85 Чад10
86 Аман10
87 Судан10
88 Малдова9
89 Славенія8
90 Калумбія6
91 Уганда6
92 Уругвай6

Гл. таксама

Зноскі


  1. Self-Propelled Artillery Strength by Country (2021)(англ.) . www.globalfirepower.com. Праверана 23 ліпеня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Зброя паводле алфавіта
Катэгорыя·Самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі