wd wp Пошук:

Нацыянальны Пераходны Савет Лівіі

Нацыянальны Пераходны Савет Лівіі (араб. المجلس الوطني الانتقالي‎‎ — al-majlis al-waṭanī al-intiqālī) — часовы орган улады, створаны праціўнікамі Муамара Кадафі 27 лютага 2011 года, падчас хваляванняў у Лівіі ў самым пачатку грамадзянскай вайны.

Гісторыя фарміравання

Савет быў створаны ў Бенгазі 27 лютага на надзвычайным паседжанні мясцовых народных камітэтаў[1][2].

Па ўласным вызначэнні прадстаўніка Савета, ён «не з’яўляецца часовым урадам, а дзейнічае як орган улады рэвалюцыі»[1]. Пры стварэнні было абвешчана, што НПС будзе працаваць на працягу трох месяцаў — да вызначаных ім выбараў новага главы дзяржавы[2].

5 сакавіка НПС абвясціў сябе адзінай легітымнай уладай у Лівіі[3].

23 сакавіка Савет абвясціў пра стварэнне часовага ўрада — органа выканаўчай улады, таксама было абвешчана, што пераходны савет працягне працу ў якасці часовага заканадаўчага органа[4].

Склад Савета

НПС Лівіі складаецца з 31 члена[5][6] (па іншых даных — з 30), уяўлялых грамадзянскіх і ваенных[3].

Саветам кіруе Мустафа Абд-аль-Джаліль, былы міністр юстыцыі Лівійскай Джамахірыі[7]. Яго намеснікам з’яўляецца Абдул Хафіз Гога, Амар аль-Харыры адказвае за кіраўніцтва арміяй, Махмуд Джабрыль (прэм’ер-міністр) і Аль аль-Ісаві — за каардынацыю знешніх зносін[6].

Зноскі

  1. 1 2 Лівійскія рэвалюцыянеры сфармавалі нацыянальны савет(нявызн.), РИА Новости (27.02.2011).
  2. 1 2 Ствараны ў Бенгазі ўрад будзе працаваць тры месяца(нявызн.), РИА Новости (27.02.2011).
  3. 1 2 Нацсавет Лівіі абвясціў сябе адзіным прадстаўніком краіны(нявызн.), РИА Новости (05.03.2011).
  4. Лівійская апазіцыя стварыла пераходны ўрад(нявызн.), Lenta.ru (23.03.2011).
  5. Катар прызнаў Нацыянальны пераходны савет Лівіі легітымнай уладай(нявызн.), РИА Новости (28.03.2011).
  6. 1 2 The Interim Transitional National Council of the Libyan Republic: Council members Архівавана 10 сакавіка 2011.
  7. Экс-міністр юстыцыі Лівіі пачаў фарміраванне часовага ўрада(нявызн.), РИА Новости (27.02.2011).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·2011 год у Лівіі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Грамадзянская вайна ў Лівіі
Катэгорыя·Палітыка Лівіі