wd wp Пошук:

ТТ-34

«ТТ-34» — беларускі метал-гурт, створаны ў 1996 годзе.

Гісторыя

Станаўленне

Правобразам ТТ-34 была група Head Cleaner, якая з’явілася ў Гомелі ў 1996 годзе. Першае выступленне Head Cleaner адбылося ў верасні 1996 года, першы склад — Аляксей Смірноў (барабаны), Канстанцін Пятровіч Астапенка (вакал), Аляксандр Валастноў (гітара) і Аляксей Грыгор’еў — Мух (бас).

1996-1999 гг.

У снежні 1996 адбываецца запіс першага дэма групы. У студзені 1998 сыходзіць гітарыст Валастноў і прыходзіць Сяргей Кузьмянкоў (раней граў у групах Entry і Voodoo, гітарыст ТТ-34 у цяперашні час). У ліпені 1998 адбываецца замена басіста Муха на Валерыя Навасельцава (таксама ўдзельнік Entry і Voodoo). У студзені 1999 запісваецца міні-дэма-праграма «Psychotronic Bomb». У маі гэтага ж года назва змяняецца на ТТ-34, а тэкставая арыентацыя з англа- на рускамоўную. У чэрвені 1999 гурт упершыню выступае пад маркай ТТ-34. Праз месяц да гурта далучаецца вакаліст Аляксандр Пацёмкін (Entry), канчаткова фарміруецца стыль групы — пазітыўная цяжкая музыка з упорам на павышаную энэргетычнасць гучання з рускамоўнымі тэкстамі.

1999-Цяперашні час

У 2001 годзе ТТ-34 становіцца удзельнікам незалежнага творчага фарміравання «Дзеці Сонца». У 1999-2006 гадах група займаецца актыўнай канцэртнай дзейнасцю (каля 300 выступленняў, геаграфія — уся Беларусь, Расія[1], Украіна, а таксама Прыбалтыка), запісам музыкі да кінафільмаў (трыўмфальныя «Ночной и Дневной дозоры», расійскі баявік «Охота на пиранью»), а таксама фарміраваннем і запісам праграмы, якая стане дэбютным альбомам «Грубый помол». Заслугоўвае ўвагі кароткачасовае супрацоўніцтва групы ў 2002 годзе з рэп — выканаўцам Серёгой (Сяргей Пархоменка) (удзельнічаў у запісу «Грубого помола») і аўтэнтычным конга-перкусіяністам Урыем.

У лістападзе 2006 года групу пакідае Аляксандр Пацёмкін, у снежні яму на замену прыходзіць Любамір Крыжаноўскі (раней — вакаліст гурта Jazzlatex). Вясной 2007 года гурт дае першы канцэрт у абноўленым складзе. Таксама вясной 2007 групай зняты анімацыйны кліп на песню: «Пиздец». У верасні 2007 групу пакідае Канстанцін Пятровіч, група прымае рашэнне аб адсутнасці неабходнасці ў двух вакалістах. У такім складзе гурт існуе да 2012 года, у 2012 групу пакідае адзін з найстарэйшых удзельнікаў калектыву Валерый Навасельцаў, якога замяняе Яўген Юдэнак, вядомы па ўдзеле ў шматлікіх калектывах дэз-метал і грайндкор накіраванасці, яго дэбют адбываецца ў чэрвені 2012 года на беларускім фестывалі «Мірскі Замак».

У 2014, у рамках правядзення шоў «Reunion», разам з калектывам упершыню за 7 гадоў на сцэну падымаецца адзін з яе першапачатковых удзельнікаў Аляксандр Пацёмкін.

У 2015 годзе, пачынаецца праца над другім студыйным альбомам, які атрымаў у далейшым назву «Падая И Задыхаясь Добиваешься Единой Цели». Пры запісу гэтага альбома ў складзе калектыва упершыню з’яўляецца Аляксей Коршун (Thelema, Dragonflame), спачатку як гукаінжынер, а потым і ў якасці паўнавартаснага ўдзельніка калектыву. 24 лютага 2016 года гэта альбом прэзентуецца грамадскасці[2]. Пачынаецца шэраг канцэртаў у падтрымку альбома, на гэтым этапе ў канцэртны склад калектыва ўліваецца самая юная ўдзельніца — Анастасія Кузьмянкова, якая займаецца бэк-вакалам.

Склад групы

Бягучы склад

Першы склад

Дыскаграфія

Удзел у складанках

Зноскі

  1. Климов, Олег Фестиваль “Калининград In Rock” :: Калининград отмерил в седьмой раз(руск.) . Музыкальная газета (2000). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2020. Праверана 1 верасня 2020.
  2. TT'34 “Падая и задыхаясь добиваешься единой цели” (+аудио) / Experty.by

Літаратура

Спасылкі

Відэаграфія

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Метал-гурты Беларусі
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1996 годзе
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гурты Гомеля
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных