wd wp Пошук:

Noize MC

Іван Аляксандравіч Аляксееў (нар. 9 сакавіка 1985, Ярцава, Смаленская вобласць), больш вядомы пад сцэнічным псеўданімам Noize МС — расійскі музыкант, хіп-хоп выканаўца.

Псеўданім

Як сцвярджае сам музыкант, псеўданім ён абраў падчас выступаў на школьных дыскатэках, дзе танная апаратура заўсёды «фаніла» і «хрыпела», адсюль і паходзіць «MC Noize» (англ.: noise — шум). Пасля прыстаўка “MC” сышла ў канец, надаўшы псеўданіму індывідуальнасць.

Біяграфія

Дзяцінства, ранняя творчасць (1985–2002)

Іван Аляксандравіч Аляксееў нарадзіўся 9 сакавіка 1985 года ў горадзе Ярцава Смаленской вобласці. Маці Аляксеева па адукацыі хімік, а бацька — музыкант. У 1994 годзе бацькі разышліся. З 8—9 гадоў Іван пачаў пісаць першыя вершы, а ў 10 гадоў захапіўся музыкай. Зімой 1995—1996 гадоў паступіў у музычную школу па класу класічнай гітары. Праз год разам з маці ён пераехаў у горад Белгарад, дзе двойчы стаў лаўрэатам абласнога конкурсу выканаўцаў на класічнай гітары: у 1998 і 2000 гадах.

Зноскі

  1. Noize MC. Биография (нявызн.). «Красная звезда». — «русский рэпер, рок-музыкант»  Праверана 24 жніўня 2014.
  2. Noize MC (нявызн.). «Rap.ru». — «рэп-рок-кроссовер»  Архівавана з першакрыніцы 27 красавіка 2020. Праверана 24 жніўня 2014.
  3. Knowledge Graph — 2012.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Гітарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 сакавіка
Катэгорыя·Акцёры Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ярцаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1985 годзе
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Гітарысты Расіі
Катэгорыя·Рок-музыканты Расіі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных