wd wp Пошук:

Океан Ельзи

«Океа́н Е́льзи» (бел.: Акіян Эльзы) — адзін з найбольш паспяховых і папулярных украінскіх рок-гуртоў, утвораны 12 кастрычніка 1994 года ў Львове. Вакаліст і фронтмэн гурта — Святаслаў Вакарчук.

Гісторыя

Да 1998 года, львоўскі перыяд

У 1992 годзе студэнт Андрэй Галяк (вокал) стварыў гурт «Клан тиші», да якога далучыліся яго аднакласнік Павел Гудзімаў (гітара), а таксама знаёмы Юрый Хустачка (бас-гітара) і Дзяніс Глінін (ударныя). Гурт выступаў у палацах культуры роднага Львова. Праз два гады А. Галяк ажаніўся і пакінуў гурт — «Клан Тиші» ператварыўся ў трыо. У сакавіку 1994 хлопцы пазнаёміліся з 19-гадовым студэнтам тэарэтычнай фізікі Святаславам Вакарчуком. Улетку Вакарчук прыйшоў на першую рэпетыцыю, а з восені чацвёрка рэпетавала рэгулярна і ўжо 12 кастрычніка 1994 г., як прынята лічыць, быў створаны новы гурт — “Океан Ельзи”, які тады граў пераважна сумесь поп і лірычнай рок-музыкі. Святаслаў стаў яе вакалістам, а таксама аўтарам большасці тэкстаў і музыкі гурта.

У снежні 1994 гурт выканаў свае першыя чатыры дэма запісы на студыі «Галвокс». Першае сур’ёзнае выступленне адбылося 12 студзеня 1995 перад Львоўскім оперным тэатрам, дзе сабралася 7000 гледачоў. У тым жа годзе ў рамках аўтарскага музычнага праекта «Є» вядомага львоўскага музыканта Алега Джона Сука, [2] гурт зняў свой першы (неафіцыйны) відэакліп на песню «Long time ago» (рэжысёр — Уладзімір Зайкоўскі) і выступіў на фестывалі «Червона Рута» ў Львове. У 1996 гурт выпусціў максі-сінгл «Будинок зі скла», які распаўсюджваўся сярод прыхільнікаў. Пачынаючы з таго ж 1996-га, ОЕ пачаў актыўна канцэртаваць — не толькі ва Украіне, але і ў Польшчы, Германіі і Францыі, прыняў удзел у Таўрыйскіх гульнях, а таксама разам з іншымі ўкраінскімі гуртамі выступіў на адной сцэне з Deep Purple падчас Восеньскага Рок-Марафону ў Кіеве. У 1997 адбыўся першы значны сольны канцэрт гурта ў Львове. У красавіку 1998 музыканты пераехалі ў Кіеў.

1998–2004, «залаты» склад

У 1998 годзе ОЕ распачаў працу з прадюсэрам Віталем Клімавым, падпісаў кантракт з «Nova Records» і запісаў дэбютны альбом, які пабачыў свет у верасні пад назваю «Там, де нас нема». Песні гурта пасядалі на першых месцах у чартах, іхняя лірычнасць і незвычайны вакал Святаслава Вакарчука здабылі прыхільнікаў па ўсёй Украіне. У 1999 Океан Ельзи выступіў у парыжскім МСМ Café (выступ трансляваў тэлеканал МСМ International), узяў удзел у расійскім фестывалі «Нашествие». На фестывалі Таўрыйскіх Гульняў музыкі атрымалі ўзнагароды «Прарыў года» і «Лепшая песня» (за кампазіцыю «Там, де нас нема» з аднайменнага альбома). У тым жа годзе адбылося перавыданне альбома ў Расіі. Аднак вялікую папулярнасць «Океан Ельзи» здабыў у Расіі пасля выхаду фільму Аляксея Балабанава «Брат 2» і выхаду ў ратацыю на MTV кліпаў «Там, де нас нема» і «Сосни».

На пачатку 2000-га года гурт скончыў працу над другою пласцінкай — «Янанебібув», якую выпусцілі адразу на двух лэйблах — украінскім Nova Records і расійскім Real Records. Ужо пасля яе рэлізу (21 лютага) да ОЕ далучыўся клавішнік Зміцер Шураў (як сесійны ўдзельнік) і пачаліся выступы і рэпетыцыі ў новым складзе. Двойчы запар (2000 і 2001) на Таўрыйскіх Гульнях ОЕ быў лаўрэатам у катэгорыі «Лепшы поп-гурт». У 2001 гурт запісаў лепшы, на думку некаторых крытыкаў, альбом украінскай рок-музыкі — «Модель» (пасля запісу якога Шураў стаў пятым афіцыйным удзельнікам калектыву). У тым жа годзе ў рамках супрацоўніцтва з кампаніяй Пепсі ОЕ гастраляваў па Украіне. На Таўрыйскіх Гульнях – 2002 па выніках 2001 адразу дзве іх песні («Друг» і «911») ўвайшлі ў спіс 10 самых папулярных хітоў Украіны, а «Океан Ельзи» прызналі «Лепшым рок-гуртам». «Модель» назвалі «Альбомам года». Праз год пасля выхаду кружэлкі «Суперсиметрія» (2003), што ўпершыню ва Украіне атрымала статус двойчы плацінавай, гурт пакінулі басіст Юрый Хустачка і клавішнік Зміцер Шураў – абодва ўзяліся за рэалізацыю праекта «Esthetic Education».

2004–2012, другі склад, сольныя праекты Святаслава Вакарчука

Выступ у Харкаве, 2010 год

З 2004 года ў гурце іграюць басіст Дзяніс Дудко і сербскі клавішнік Мілаш Еліч, які супрацоўнічаў з гуртам пад час туру «Тихий океан». Першы канцэрт «Океану Ельзи» ў новым складзе адбыўся ў ліпені ў горадзе Алматы. У красавіку 2005-га года гурт пакінуў гітарыст Павел Гудзімаў, гэтая падзея атрымала значны рэзананс, паколькі, за словамі Гудзімава, ініцыятарам гэтай змены складу быў Вакарчук. Але ўжо праз месяц яго замяніў гітарыст Пятро Чарняўскі. 22 верасня 2005 года адбыўся рэліз альбома Glorіa, які ў першы ж дзень продажу стаў «Плацінавым» — па 06:00 было прададзена 106000 асобнікаў, а да канца года ўжо дзвесце тысяч. Вакаліст Святаслаў Вакарчук як амбасадар добрай волі Праграмы Развіцця ААН для моладзі ва Украіне ўзяў удзел у многіх сацыяльных і культурных праектах. У прыватнасці, усе грошы, атрыманыя ад продажу сінглу «Веселі, брате, часи настали…» былі прызначаны для дзіцячага дому ў горадзе Макееўка. У 2006 годзе рок-гурт сыграў безкаштоўны канцэрт для ўкраінскіх міратворцаў у Косова.

25 красавіка 2007 гурт Океан Ельзи прэзентаваў новы альбом «Міра». Новы рэліз быў прысвечаны загінуламу саўндпрадзюсеру гурта Сяргею Таўсталузкаму. Удзельнікі гурта лічаць альбом найбольш “рокавым” за ўвесь час існавання гурта.

У снежні 2007 года гурт выпусціў відэа да песні «Лист до мами», выхад якой быў прымеркаваны да Дня Ўзброеных Сіл Украіны.

У 2008 годзе Святаслаў Вакарчук прадставіў джаз-праект «Вночі», выпусціўшы аднайменны альбом. Альбом выйшаў пад імем Святаслава Вакарчука як ідэйнага натхняльніка, аднак над ім працавалі ўсе музыкі ОЕ і шмат запрошаных музыкаў.

10 сакавіка 2010 г. быў прадстаўлены сёмы студыйны альбом гурта, які атрымаў назву «Dolce Vita». Альбом змяшчае трынаццаць кампазіцый, а таксама бонусны трэк народную песню — «Ой, чий то кінь стоїть». У падтрымку альбома адбыўся маштабны (8 месяцаў) «Dolce Vita тур», які ахапіў амаль 100 гарадоў ва Украіне, Расіі, Беларусі, Еўропе, Канадзе і ЗША. 1 снежні 2010 было выпушчана «Dolce Vita Remastered)», з змененым гучаннем усё тых жа песень.

Крамлёўскі Палац, 27 верасня 2011.

27 верасня 2011 гурт адыграў канцэрт у Дзяржаўным Крамлёўскім Палацы (Масква). У 6-тысячнай залі быў аншлаг, а пасля канцэрта музыкаў некалькі разоў выклікалі «на біс». Гэты выступ гурт правёў у суправаджэнні сімфанічнага аркестра МУС РФ пад кіраваннем Фелікса Араноўскага.

13 снежня 2011 года на YouTube канале Океана Ельзи адбылася прэзентацыя другога сольнага праекта Вакарчука пад назвай «Брюссель». У падтрымку альбома прайшоў тур па гарадах СНД.

Выступ Океана Ельзи адбыўся на заключным канцэрце ў часе Red Rocks Festival у Лондане напярэдадні закрыцця Алімпіяды–2012.

Акрамя ўжо вядомых хітоў гурта, музыкі ўпершыню выканалі новую песню «All Together».

2012–наш час, альбом Земля

Уладзімір Апсеніца. 28 верасня 2013.

27 лютага 2013 былі прадстаўлены відэа на першы сінгл з новага альбома Земля, які атрымаў назву «Обійми». 11 красавіка 2013 года афіцыйна было абвешчана аб спыненні супрацоўніцтва паміж гуртом і гітарыстам Пятром Чарняўскім. Па афіцыйных паведамленнях, гэта абумоўлена «творчымі прычынамі і прынята па агульнай згодзе ўсіх удзельнікаў». У бліжэйшай будучыні яго заменіць сербскі гітарыст Уладзімір Апсеніца, што прымаў удзел у запісы некаторых песнях новага альбома. 12 красавіка была анансаваная дакладная дата рэлізу новага альбома і яго назва — «Земля». 15 траўня 2013 года ў сетку інтэрнэт быў выкладзены новы альбом, тады як рэліз CD ва Украіне адбудзецца 20 траўня, у іншых краінах — 22 траўня. 19 траўня ў падтрымку альбома пачаўся стадыённы тур. Па завяршэнні ўкраінскай частцы тура гурт «Океан Ельзи» на сваім YouTube канале анансаваў вялікі канцэрт пад назвай «Океан Ельзи» — 20 років разом!», які адбудзецца 21 чэрвеня 2014 у Кіеве на стадыёне НСК «Алімпійскі». Выступленні таксама адбыліся на стадыёнах Львова, Днепрапятроўска (цяпер Дняпро), Адэсы і Харкава.

14 снежня Акіян Эльзы згралі ў падтрымку Еўрамайдану на Майдане Незалежнасці ў сваім «залатым» складзе: Вакарчук, Гудзімаў, Хустачка, Шураў і Глінін.

Дзеля гэтага выступу Юрый Хустачка прыляцеў з Парыжу. Свой канцэрт гурт скончыў са словамі: «Важлівыя рэчы аб’ядноўваюць, памятаеце … Дзякуй, усё толькі пачынаецца!»

2014

У 2014–2015 гурт праводзіць усеўкраінскі тур, прымеркаваны да 20-годдзя. 21 чэрвеня 2014 года ў рамках гэтага тура адбыўся канцэрт у Кіеве на НСК «Алімпійскі». Канцэрт доўжыўся больш за 3 гадзіны. Некалькі кампазіцый гурт адыграў у старым складзе: Святаслаў Вакарчук, Дзяніс Глінін, Юрый Хустачка, Зміцер Шураў, Павел Гудзімаў. Адзіным экс удзельнікам гурта, які не з’явіўся на сцэне, быў Пётр Чарняўскі, які адыграў у гурце з 2005 па 2013 года. Гэты канцэрт сабраў больш за 70 000 наведвальнікаў і стаў самым масавым канцэртам у гісторыі Украіны.

Удзельнікі

Сучасны склад

Былыя ўдзельнікі

Храналогія

Дыскаграфія

Студыйныя альбомы

Сінглы

Акустыйныя альбомы

Зборнікі

Іншыя альбомы

Відэа альбомы

Асобныя праекты ўдзельнікаў гурта

Відыякліпы

ГодНазва песніРэжысер(ы)Альбом
1995«Long time ago»Уладзімір ЗайкоўскіТам, де нас нема
1996«В очах твоїх»
1998«Там, де нас нема»Сямен ГораўТам, де нас нема
1999«Сосни»Янанебібув
2000«Той день»Віталій Клімаў
«Відпусти»Андрэй Някрасаў
2001«911»Ігор та Аляксандр СцекаленкаМодель
«Я до тебе»
«Квітка»
2002«Друг»Луі Франк
«Холодно»Віктар ПрыдувалаўСуперсиметрія
2003«Кішка»
«Майже весна»
«Для тебе»Аляксандр Карпенка
«911» (Live)Ляля ФанароваТихий Океан (тур)
2004«Дякую»Віктар ПрыдувалаўДякую!
2005«Без бою»GLORIA
«Вище неба»Ігор та Аляксандр Сцекаленка
«Не питай» (Live)
2006«Відчуваю»Ілля Чычкан
«Веселі, брате, часи настали…»Віктар ПрыдувалаўВеселі, брате, часи настали…
2007«Все буде добре»Міра
«Зелені очі»Ілля Чычкан
2009«Я так хочу…»Міхаіл КарацееўDolce Vita
2010«Більше для нас»
«Онлайн» (Live)здымка тэлеканалу «1+1»
«На лінії вогню»Сямен Гораў
2013ОбіймиГовард ГрінхоллЗемля
«Стріляй»Майк Брюс
«Rendez-Vous»
«Стіна» (Live)Уладзімір Шклярэўскі та
Віктар Прыдувалаў (мантаж)
2015На небі» (Live)Віктар Прыдувалаў
«Не твоя війна» Говард Грінхолл

Храналогія

1996

1997

1999

2000

2001

2003

2005

2006

2007

2009

2010

2012

2013

2014

2015

Цікавыя факты

Вонкавыя спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Музычныя калектывы паводле алфавіта
Океан Ельзи
Рок-гурты Украіны