wd wp Пошук:

Бас-гітара

Бас-гітара — струнны музычны інструмент, на якім граюць пальцамі ці толькі вялікім пальцам (выкарыстоўваючы тэхнікі плакін, слэпін, попін, тэпін, сампін) або з дапамогай плектра.

Гэты інструмент — варыяцыя электрагітары, выкарыстоўваецца для ігры нізкіх нот ў розных тыпах музыкі. Пачынаючы з 1950-х яна мае шырокае выкарыстанне і замяніла кантрабас ў папулярнай музыцы. Гэта адбылося без сумнення таму што гук бас-гітару лягчэй ўзмацняць, запісваць і транспартаваць, чым яе папярэдніка. Нягледзячы на гэта, кантрабас дагэтуль выкарыстоўваецца ў некаторых тыпах музыкі, такіх як джаз, рокабілі, традыцыйны блюз і, вядома, у класічнай музыцы.

Бас-гітара можа быць ладавай або бязладавай.

У першай бас-гітары былі чатыры струны (наладаныя EADG, з нізкай да самай высокай) і сучасная форма. Хоць у 1980-х і 1990-х сталі даступнымі бас-гітары з пяццю, шасцю ці нават сям’ю струнамі, бо выканаўцам трэба было пашыраць дыяпазон сваіх інструментаў. Пяціструнная бас-гітара звычайна мае нізкую «B» струну, а шасціструнныя — звычайна як ніжнюю «B» струну, так і вышэйшую «C» струну.

Падчас ігры бас-гітару у адрозненне ад кантрабаса трымаюць аналагічна гітары, гарызантальна накрыж з целам. Гукі звычайна атрымліваюць з дапамогай падчаплення струны пальцам ці медыятарам. У 1970-х і 1980-х атрымаў распаўсюд яшчэ адзін стыль ігры на бас-гітары — слэп.

Бас-гітара — стандартны інструмент ў многіх музычных жанрах. Нават нягледзячы на тое, што кантрабас застаецца стандартным аркестравым інструментам, некаторыя кампазітары канца дваццатага стагоддзя замест яго выкарыстоўваюць бас-гітару.

Тэхнікі ігры на бас-гітары

Вакалісты-бас-гітарысты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Бас-гітарысты
Катэгорыя·Гітара
Катэгорыя·Музычныя інструменты паводле алфавіта
Катэгорыя·Басовыя музычныя інструменты