wd wp Пошук:

Карлікавая дзяржава

Карлікавая дзяржава — дзяржава, якая ў значнай ступені адрозніваецца ад большасці іншых у меншы бок па такіх крытэрыях як плошча тэрыторыі і колькасць насельніцтва. Часцей за ўсё карлікавымі называюць дзяржавы, плошча якіх менш за плошчу Люксембурга.

Апошняе месца сярод карлікавых дзяржаў (і адпаведна дзяржаў наогул) як па плошчы, так і па насельніцтву займае Ватыкан. Перадапошняя паводле плошчы — Манака, паводле насельніцтва — Науру.

Карлікавая краіна

Шматлікія карлікавыя дзяржавы з’яўляюцца параўнальна маладымі ўтварэньнямі (Сінгапур, Бахрэйн і іншыя). У той жа час большасьць карлікавых дзяржаў Еўропы маюць шматвяковую гісторыю. Напрыклад, Сан-Марына лічыцца самай старой дзяржавай Еўропы.

Часам таксама выкарыстоўваецца паняцце карлікавая краіна, у лік якіх уключаюць не толькі невялікія незалежныя дзяржавы, але і іншыя невялікія геаграфічна і гістарычна адасобленыя (часцей за ўсё астраўныя) тэрыторыі — залежныя тэрыторыі, адміністрацыйныя аўтаноміі і т. п. Прыклады — Востраў Мэн, Гернсі, Борнхальм, Гібралтар, Маёта, Гуам, Ніуэ, Гельгаланд, Афон і т. п.

Спіс карлікавых дзяржаў пры класіфікацыі паводле плошчы

Еўропа

Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Еўропы

Азія

Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Азіі

Афрыка

Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Афрыкі

Амерыка

Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Амэрыкі

Акіянія

Залежныя тэрыторыі і адміністрацыйныя аўтаноміі Акіяніі

Самыя густанаселеныя карлікавыя краіны свету

(чалавек на квадратны кіламетр):

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 вялікай плошчы тэрыторыі
  2. 1 2 вялікай колькасці насельніцтва
  3. 1 2 некампактнасці тэрыторыі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Карлікавыя дзяржавы
Катэгорыя·Геаграфія