wd wp Пошук:

Востраў Мэн

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мэн (значэнні).

Карта вострава

Востраў Мэн (англ.: The Isle of Man, мэнск.: Ellan Vannin) — брытанскае кароннае ўладанне. Размешчаны ў Ірландскім моры прыкладна на аднолькавай адлегласці ад Англіі, Ірландыі, Шатландыі і Уэльса. Плошча — 572 кв. км. Востраў Мэн мае адзін з найстарэйшых парламентаў у свеце, Тынвальд — з 979 года.

Мэн не лічыцца часткай Вялікабрытаніі і не ва ўваходзіць у Еўрапейскі Саюз. Шырока вядомы, як афшорная зона.

Знак вострава Мэн — трыскеліён, тры беглыя нагі, якія выходзяць з адной кропкі. Трыскеліён сімвалізуе стабільнасць, што адлюстравана ў дэвізе вострава. Таксама ён выяўлены на сцягу і гербе острава.

Гісторыя

Першыя людзі з’явіліся на Мэне не пазней чым у мезаліце. У жалезным веку на востраве з’явіліся кельты — спачатку, імаверна, плямёны блізкія да брытаў. Каля 700 да н.э. адбыўся моцны прыток насельніцтва (заваяванне альбо проста міграцыя) з Ірландыі. З канца VIII стагоддзі на востраве прысутнічалі таксама вікінгі. З 1079 года востраў увайшоў у вікінгскае Каралеўства Мэна і Астравоў, у XIII стагоддзі перайшоў пад уладу Шатландыі, а ў XIV стагоддзі — пад англійскую ўладу. Пасля шэрагу змен у кіраванні, Мэн атрымаў досыць шырокую аўтаномію ў 1866 годзе.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Дзяржавы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Востраў Мэн