wd wp Пошук:

Востраў Святой Алены

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Герб вострава Святой Алены

Востраў Святой Алены (англ.: Saint Helena) — востраў на поўдні Атлантычнага акіяна. Уваходзіць у склад брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья.

Агульная плошча — 121,7[1] км². Насельніцтва — 4255 чал. (2008 г.).

Гісторыя

Востраў быў адкрыты партугальскім мараплаўцам Жуанам да Нова 21 мая 1502 г. і названы ў гонар Святой Алены. Некаторы час ён з’яўляўся месцам прыпынку партугальскіх караблёў, якія накіроўваліся з Еўропы ў Азію і зваротна. Для папаўнення запасаў маракі інтрадуцыравалі коз, свінняў, аслоў і фруктовыя расліны. У XVI ст. на востраве Святой Алены 30 гадоў у добраахвотнай высылцы жыў асуджаны раней у Гоа Фернан Лопіш (памёр у 1545 г.). Пасля першых 10 гадоў жыцця ў адзіноце яго даставілі ў Еўропу, дзе ён быў памілаваны партугальскім каралём, аднак пры сустрэчы з Папам Рымскім выказаў жаданне зноў вярнуцца на Святую Алену. У 1580 г. на востраве спыняўся Фрэнсіс Дрэйк.

У 16331651 гг. востраў Святой Алены належаў Нідэрландам. У 1657 г. Олівер Кромвель выдаў дазвол на стварэнне на ім калоніі англійскай Ост-Індскай кампаніі. У 1659 г. было заснавана ўмацаванае паселішча, якое пасля рэстаўрацыі англійскай манархіі атрымала назву Джэймстаўн (у гонар караля Джэймса II). Некалькі месяцаў у 1673 г. калонія знаходзілася пад галандскай акупацыяй, але зноў была вернута англічанамі.

У 18151821 гг. у высылцы ў Лонгвудзе правёў свае апошнія гады жыцця Напалеон I Банапарт. Пазней на востраў Святой Алены высылалі бураў.

Да будаўніцтва Суэцкага канала, востраў заставаўся важнай кропкай на шляху караблёў у Індыйскі акіян. Разам з тым, тут існавала плантацыйная гаспадарка. Вырошчваліся на продаж тытунь, кава, бавоўна і іншыя таварныя культуры. Для працы на плантацыях увозіліся рабы, галоўным чынам з Афрыкі. З кан. XVIII ст. — таксама закантрактаваныя рабочыя з Кітая, Мадэйры і іншых месцаў. З 1907 г. асноўнай таварнай культурай стаў навазеландскі лён.

У 1833 г. было адменена рабства, адбылася рэарганізацыя кіравання ў сувязі з перадачай маёмасці Ост-Індскай кампаніі брытанскай кароне. З гэтага часу на востраў прызначаўся цывільны губернатар.

У 1836 г. востраў Святой Алены наведаў Чарлз Роберт Дарвін, які быў захоплены мясцовымі эндэмічнымі відамі.

У 1981 г. зноў адбылася рэарганізацыя кіравання. Святая Алена была пераўтворана з калоніі ў заморскую тэрыторыю. 1 верасня 2009 г. пачала дзейнічаць новая Канстытуцыя, якая фармальна зраўнавала правы вострава Святой Алены з двумя іншымі часткамі ў складзе брытанскай заморскай тэрыторыі Астравы Святой Алены, Ушэсця і Трыстан-да-Кунья.

Прырода і геаграфія

Карта

Востраў Святой Алены мае вулканічнае паходжанне. Сфарміраваўся ў выніку вывяржэння каля 7 млн гадоў таму. Даволі ізаляваны, да бліжэйшага афрыканскага ўзбярэжжа больш за 2000 км. Цэнтральную частку займае горны масіў вышынёй да 818 м (пік Дыяны, пік Актыён)[1]. Большую частку вострава ўтвараюць базальты. У паўднёвай частцы некалькі кратараў патухлых вулканаў.

Клімат трапічны пасатны, але ў розных частках вострава значна змяняецца. На паўночным падветраным баку сярэдняя тэмпература ўлетку (са студзеня па красавік) 21—28 °C, у астатнія месяцы — 17—24 °C. Колькасць ападкаў — толькі 140 мм за год. У горнай частцы сярэдняя тэмпература ў зімовыя месяцы — 5—6 °C, а сярэдняя колькасць ападкаў — 750—1000 мм у год.

У XVI ст. усю тэрыторыю вострава пакрывалі лясы. У наш час яны захаваліся толькі на ўзвышшах. Прычым, большая частка сучаснай флоры складаецца з інтрадуцыраваных відаў. Тут растуць дзікі банан, эўкаліпт, партулак буйнакветны, хвоя, цытрусавыя, кіпарыс[1] і іншыя завезеныя чалавекам расліны. Эндэмічная флора (у большасці — капуставыя дрэвы родаў Pladaroxylon leucadendron, Lachanodes arborea i Melanodendron integrifolium) захавалася пераважна на верхніх тэрасах гор. Былі апісаны, але ўжо зніклі рэдкія паласатае дрэва (Acalypha rubrinervis) і святааленская аліва (Nesiota elliptica).

Жывёльны свет прадстаўлены птушкамі, адзічэлымі катамі, сабакамі, выпадкова ўвезенымі пацукамі і г. д. Козы, свінні і трусы, якія нанеслі ў мінулым значныя страты мясцоваму расліннаму свету зараз вынішчаны. Нацыянальным сімвалам з’яўляецца эндэмічная ржанка. Яна прадстаўлена на гербе вострава.

У 1996 г. на Святой Алене быў створаны першы нацыянальны парк вакол піка Дыяны. У 2000 г. распрацавана праграма «Міленіум» па ўзнаўленню лясоў.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Джэймстаўн.

Насельніцтва

Мясцовыя жыхары сентэленцы (Saint Helenians) — нашчадкі выхадцаў з Еўропы, Афрыкі і Азіі адрозніваюцца значным расавым змяшэннем. Дзякуючы гэтаму, як сцвярджаў Чарлз Роберт Дарвін, мясцовыя жанчыны — найпрыгажэйшыя ў свеце. Размаўляюць на мясцовым непісьменным дыялекце англійскай мовы. Нягледзячы на малыя памеры вострава, у яго розных частках існуюць розныя гаворкі.

Паколькі ў большасці жыхароў аднолькавыя імёны і прозвішчы, распаўсюджаны звычай даваць мянушкі, якія ўжываюцца ў афіцыйных дакументах.

Асноўная рэлігія — хрысціянства, прадстаўленая рознымі пратэстанцкімі плынямі.

З-за эканамічных праблем назіраецца сталая эміграцыя, у асноўным на Востраў Ушэсця, у Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку і Вялікабрытанію.

Улада і кіраванне

Згодна канстытуцыі, прынятай 1 верасня 2009 г., выканаўчая ўлада ўзначальваецца губернатарам, які таксама прадстаўляе брытанскую манархію. З 2011 г. яго пасаду займае Марк Эндру Кейпс.

Заканадаўчая ўлада прадстаўлена аднапалатным Заканадаўчым Саветам. 12 яго членаў выбіраюцца жыхарамі вострава тэрмінам на 4 гады, 1 месца займае сам губернатар, 2 месца — выканаўчыя афіцэры (прызначаюцца губернатарам).

Выканаўчая ўлада прадстаўлена Выканаўчым Саветам на чале губернатара. У яго склад уваходзяць 2 выканаўчыя афіцэры і 6 выбраных членаў з Заканадаўчага Савета.

Судовая ўлада падпарадкоўваецца генеральнаму пракурору.

Палітычных партый і арганізацый няма.

Востраў адміністрацыйна падзелены на 8 раёнаў (districts). Галоўны адміністрацыйны цэнтр — Джэймстаўн.

Эканоміка

Астравіцяне займаюцца таварнай сельскай гаспадаркай — вырошчваннем лёну і кавы для знешняга продажу, а таксама садавіны і гародніны для мясцовага ўжытку. Прамысловасць прадстаўлена дробнымі і саматужнымі прадпрыемствамі, якія абслугоўваюць мясцовае насельніцтва. У 2004 г. на 218 прыватных прадпрыемствах і ў крамах працавала 886 чалавек (45 працэнтаў ад усёй працоўнай сілы). Занятасць у дзяржаўным сектары характарызуецца высокай цякучасцю кадраў з-за сталай эміграцыі.

З 1976 г. на востраве карыстаюцца асабістай валютай — фунтам Святой Алены. Адзіны банк — Банк Святой Алены. Значную частку дзяржаўнага бюджэту складаюць датацыі з Вялікабрытаніі.

Турызм

З-за аддаленасці вострава ён рэдка наведваецца турыстамі. У асноўным, гэта пасажыры круізных суднаў. Аднак тут шмат цікавых месцаў: старыя англійскія кварталы і лесвіца Якаба (злучае горад з месцам старога форта на гары) у Джэймстаўне, музей Напалеона ў Лонгвудзе. На востраве арганізуюцца пешыя і конныя шпацыры. Грамадзяне Беларусі, якія накіроўваюцца на востраў Святой Алены з турыстычнымі мэтамі, маюць права безвізавага знаходжання да 90 дзён[2].

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 344. — 671 с. с илл.
  2. saint-helena.visahq.com

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Востраў Святой Алены
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара